Вёска
Акалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
54°29′31″ пн. ш. 27°51′19″ у. д.
Насельніцтва
  • 101 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223119
Аўтамабільны код
5
Акалова на карце Беларусі ±
Акалова (Беларусь)
Акалова
Акалова (Мінская вобласць)
Акалова

Акало́ва[1] (трансліт.: Akalova, руск.: Околово) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Каргавіца. Адміністрацыйны цэнтр Акалоўскага сельсавета. Насельніцтва 115 чал. (2003). Знаходзіцца за 35 км ад Лагойска, за 74 км ад Мінска.

Назва

Тапонім «Акалова» утварыўся ад імя Акола або Акула.

Гісторыя

Упершыню Аколаў згадваецца ў 1770 годзе як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Мясціна знаходзілася ва ўладанні Свірскіх, пазней Валовічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Аколава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1798 годзе Міхал Валовіч заснаваў тут драўляны касцёл. Паводле інвентару 1846 года існавалі аднайменныя мястэчка (22 двары) і маёнтак (4 фальваркі, 13 вёсак, 1770 прыгонных сялян). У 1876 годзе Генрык Валовіч прадаў спадчыну С. Кербедзю. Станам на 1886 год у мястэчку было 28 двароў, касцёл, 3 крамы, карчма, вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 39 двароў, побач існаваў маёнтак. Станам на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (41 двор) і маёнтак (2 двары), на 1917 год — мястэчка (49 двароў) і вёска (14 двароў).

У 1919 годзе Аколава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1926 год тут быў 41 двор, на 1941 год — 51, на 1969 год — 72, на 1994 год — 51[2], на 1 студзеня 2003 года — 50.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1811 год — 46 муж.; 1846 год — 179 чал.; 1886 год — 268 чал.; 1897 год — 201 чал. (93 муж. і 108 жан.)
  • XX стагоддзе: 1909 год — 221 чал. у мястэчку Аколава і 22 чал. у маёнтку Аколава; 1917 год — 176 чал.; 1926 год — 125 чал.; 1969 год — 199 чал.; 1990 год — 115[3] чал., 1994 год — 103[2] чал.
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 года — 115 чал.[4]

Інфраструктура

У Аколаве працуюць сярэдняя школа і дашкольная ўстанова.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1798—1804)

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 БелЭн 1996.
  3. ЭГБ 1993, с. 80.
  4. Памяць. Лагойскі раён 2004.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.