Акадэмія музычных мастацтваў Яначака | |
---|---|
чэшск.: Janáčkova akademie múzických umění | |
Арыгінальная назва | чэшск.: Janáčkova akademie múzických umění |
Міжнародная назва | англ.: Janáček Academy of Music and Performing Arts |
Заснаваны | 1947 |
Рэктар | Петр Ослзлы[d] |
Размяшчэнне | Брно |
Сайт | jamu.cz |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія музычных мастацтваў Яначака (чэшск.: Janáčkova akademie múzických umění) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.
Характарыстыка
Установа была заснавана 12 верасня 1947 года. Яе стварэнне было натхнёнае фігурай Леаша Яначака, які ўжо пры жыцці імкнуўся заснаваць музычную акадэмію ў Брно.
Сёння па дысцыплінах, арыентаваных на музыку і тэатр, установа рыхтуе каля 700 студэнтаў для мастацкай сферы. Складаецца з факультэта тэатра і факультэта музыкі. Тэатральны факультэт мае ў сваім распараджэнні драматычную студыю і музычна-драматычную лабараторыю.
Напрамкі навучання
- ігра на піяніна, аргане, клавесіне, скрыпцы, альце, віяланчэлі, кантрабасе, флейце, габоі, кларнеце, фагоце, ражку, трубе, трамбоне, ударных інструментах, гітары
- духоўная музыка
- дырыжыраванне аркестрам
- дырыжыраванне хорам
- кампазіцыя
- оперны спеў
- кіраванне музыкай
- джазавая інтэрпрэтацыя
- аўдыёвізуальная вытворчасць і тэатр
- адукацыйная драматургія для тэатра глухіх
- сцэнічная тэхналогія
- рэжысура драмы
- тэатральная драматургія
- драматычная адукацыя
- драматургія і сцэнарыстыка радыё і тэлебачання
- фізічны тэатр
- драматычная акцёрская гульня
- музычная акцёрская гульня
- сцэнаграфія
- танцавальная педагогіка
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія музычных мастацтваў Яначака
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.