Ака
руск. Ока
Характарыстыка
Даўжыня 1498,6 км
Басейн 245 000 км²
Расход вады 1 300 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Вышыня 226 м
  Каардынаты 52°21′45″ пн. ш. 36°13′20″ у. д.
Вусце Волга
  Вышыня 67 м
  Каардынаты 56°19′58″ пн. ш. 43°59′04″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга  Каспійскае мора

Краіна
Код у ДВР 09010100112110000017555
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ака́ (руск.: Ока) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, самы вялікі правы прыток Волгі.

Назва

Назва балцкага паходжання, дадзеная меркавана ў верхнім цячэнні, наваколле якога насялялі балты[1].

Корань Ak- звязаны з лат. aka «калодзеж», літ. aka(s) «палонка ў лёдзе», лат. akata «вір у рацэ; вочка ў балоце; палонка ў лёдзе»[2].

Гідраграфія

Даўжыня 1500 км. Вадазбор 245 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 тыс. м³/сек.

Пачынаецца ў цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на вышыні 226 метраў на узроўнем мора і ўпадае ў Волгу каля горада Ніжні Ноўгарад.

Рэчышча звілістае, пойма шырокая, шмат старыц.

Галоўныя прытокі: Угра, Масква, Клязьма (злева), Мокша, Зуша, Проня (справа). Іншыя прытокі: Пара.

Паводка з красавіка да мая ў верхнім цячэнні і да пачатку чэрвеня ў ніжнім. Летам і зімой межань, восенню дажджавыя паводкі. Пераважны гадавы сцяк вясной. Ледастаў з лістапада да красавіка.

Рэгулярнае суднаходства ад г. Серпухаў да вусця (1200 км). На ўчастку ніжэй ракі Масква на працягу 100 км шлюзаваная (Белаомутаўскі і Кузьмінскі гідравузлы).

На левым беразе ў сярэднім цячэнні Акі — Прыокска-тэрасны запаведнік. На Ацэ — гарады Арол, Калуга, Серпухаў, Кашыра, Каломна, Разань, Касімаў, Мурам, Паўлава, Дзяржынск, Ніжні Ноўгарад.

Зноскі

  1. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 156—157.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.