Айцы Царквы (грэч. Πατέρες της Εκκλησίας, руск.: Отцы Церкви) — выдатныя пісьменнікі ранняга хрысціянства, якія ў сваіх творах закраналі пытанні хрысціянскай веры, маральнасці і Царкоўнага ладу. З IV ст. гэтым тэрмінам пачынаюць называць славутых настаўнікаў хрысціянскай старажытнасці. «Дэкрэт Геласія» (пачатак VI ст.), які памылкова прыпісваўся папу рымскаму Геласію I упершыню змяшчае спіс прававерных царкоўных пісьменнікаў, якія названыя тытулам «Айцы Царквы». Вывучэннем твораў Айцоў Царквы займаецца патралогія.
Умовы для прызнання «Айцом Царквы»
- Прававернасць навукі (doctrina orthodoxa). Маецца на ўвазе не адсутнасць памылак, але захоўванне еднасці з Царквой.
- Святасць жыцця (sanctitas vitae). Святасць у разуменні першых хрысціян, неабавязковае абвяшчэнне асобы святой Царквой.
- Старажытнасць (antiquitas). Прыналежнаць да часавага перыяду да смерці Ісідара з Севіліі на г.зв. Захадзе (636 год) і да Яна з Дамаска на г. зв. Усходзе (прыкладна 749 год).
- Прызнанне Царквой (approbatio Ecclesiae). Яўнае прызнанне неабавязковае, дастатковым з'яўляецца цытаванне ў афіцыйных дакументах.
Тэрыторыя дзейнасці Айцоў Царквы
Айцы Царквы дзейнічалі на тэрыторыі Рымскай імперыі. Прыняты падзел Айцоў на усходніх і заходніх. Гэты падзел адпавядае падзелу імперыі на усходнюю і заходнюю часткі. Да г. зв. «Захаду» належаць Айцы рымскага і карфагенскага асяроддзяў, а да «Усходу» — Айцы Малой Азіі, Грэцыі, Палестыны і Сірыі, Егіпта, Антыёхіі і прылеглых земляў.
Айцы Царквы — Дактары Каталіцкага Касцёла
Некаторым Айцам Царквы, якія адыгралі вельмі вялікую ролю ў жыцці ранняй Царквы, Каталіцкі Касцёл надае тытул Дактароў (Настаўнікаў) Касцёла. Гэты тытул даецца значным, прызнаным святымі, тэолагам. Вось спіс Айцоў Царквы, якія з'яўляюцца дактарамі Касцёла:
Захад | Усход |
---|---|
|
|
Гл. таксама
- Патрыстыка
- Патралогія
- Багаслоўе
Спасылкі
- Patrology — Myriobiblos, the e-text Library of the Chrurch of Greece
- Early Church Fathers (англ.)