Айвіекстэ | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 9 160 км² |
Расход вады | 1,81 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 56°48′59″ пн. ш. 26°54′28″ у. д. |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 56°36′52″ пн. ш. 25°45′30″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Рыжскі заліў |
|
|
Краіна | |
|
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Айвіекстэ (лат.: Aiviekste) — рака ва ўсходняй частцы Латвіі, правы прыток Даўгавы. Даўжыня ракі — 114 км, плошча басейна 9160 км². Падзенне ракі — 26,9 м.
Бярэ выток з возера Лубанс на мяжы Мадонскага і Рэзэкнэнскага краёў. Далей Айвіекстэ працякае па мяжы з Балвскім і Ругайскім краем, па Лубанскім і Мадонскім краі. У ніжнім цячэнні па рацэ праходзіць мяжа паміж Плявінскім і Крустпілскім краямі. Мае правы прыток — Педзедзэ.
На рацэ знаходзіцца Айвіексцкая ГЭС магутнасцю 0,8 МВт. Першую энергію станцыя дала ў 1925 годзе. Гэта была першая буйная гідраэлектрастанцыя ў Латвіі і да пабудовы Кегумскай ГЭС, да 1938 года, Айвіексцкая ГЭС была самай магутнай у Латвіі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.