Гістарычная дзяржава | |||||
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
азерб.: Azərbaycan Xalq Cümhuriyyəti | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Bir kərə yüksələn bayraq, bir daha enməz!» («Падняты аднойчы сцяг не падзе ніколі!»)» |
|||||
Гімн: «Azərbaycan Marşı!» («Марш Азербайджана!») |
|||||
1918 — 1920
|
|||||
Сталіца |
Гянджа (1918) Баку (1918 – 1920) |
||||
Мова(ы) | Азербайджансая | ||||
Афіцыйная мова | азербайджанская мова | ||||
Рэлігія | іслам | ||||
Грашовая адзінка | Азербайджанскі манат | ||||
Плошча | 97 297.67[1] км² (1918) | ||||
Насельніцтва | 2.862.000 (1918) | ||||
Форма кіравання | парламенцкая рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (АДР) (азерб.: Azərbaycan Xalq Cümhuriyyəti (AXC)) — незалежная дзяржава, абвешчаная Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя[2] 15 мая (28 мая) 1918 года ў Тыфлісе ў час спынення існавання Закаўказскай Федэрацыі[3].
Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ў рамках населеных пераважна мусульманамі тэрыторый былога Каўказскага намесніцтва, а таксама Закатальскай акругі[4]. У перыяд з мая па кастрычнік 1918 года на большай частцы тэрыторыі АДР знаходзіліся турэцкія войскі, з лістапада 1918 года да жніўня 1919 — у Баку і ўсходняй частцы краіны знаходзіліся брытанскія войскі.
27 красавіка 1920 часці 11-й Чырвонай Арміі перасеклі мяжу АДР і 28 красавіка ўвайшлі ў Баку. АДР спыніла сваё існаванне, і была абвешчана Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.
Зноскі
- ↑ Часть I. — Пространство Азербайджанской Республики, стр. 124. // Адресь – Календарь Азербайджанской Республики на 1920–й годь (1–й годь изданiя). Подь редакцiей А. И. Ставровскаго; Изданiе Министерства Призрѣнiя. Баку: Правительственная типографія ГАЗ «Азербайджань», 1920, 340 стр. — Репринтное издание. Ответственный за выпуск редактор: В. Бахманлы; Редактор: А. Асадзаде; Министерство Культуры и Туризма Азербайджанской Республики, Национальная Библиотека Азербайджана имени М. Ф. Ахундова. Баку: издательство «Нагыл еви», 2011, 336 стр. ISBN 9789952210736
- ↑ Сход ўсіх былых членаў Закаўказскага Сейма — мусульман ... аднадушна вырашыў узяць на сябе кіраванне Усходнім Закаўказзем, абвясціўшы сябе Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя. Пратаколы пасяджэнняў мусульманскіх фракцый Закаўказскага Сейма і Азербайджанскай Нацыянальнай Рады 1918 — Баку, 2006, с.118 (руск.)
- ↑ Tadeusz Swietochowski. Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. New York: Columbia University Press, 1995. ISBN 0-231-07068-3, p. 129 (англ.)
- ↑ Д. В. Заяц. Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення саюзных рэспублік Архівавана 7 чэрвеня 2009. (руск.)