Адэскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расійская імперыя | ||||
Уваходзіць у | Херсонская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Адэса | ||||
Дата ўтварэння | 1825 | ||||
Дата скасавання | 7 сакавіка 1923 | ||||
Насельніцтва (1897) | 610 042[1] | ||||
Плошча | 9,8 тыс. | ||||
Адэскі павет (руск.: Одесский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (павет) у складзе Херсонскай і Адэскай губерняў Расійскай імперыі, якая існавала ў 1825—1923 гадах. Цэнтр — горад Адэса.
Гісторыя
Адэскі павет быў утвораны ў 1825 годзе ў складзе Херсонскай губерні. У 1920 годзе аднесены да Адэскай губерні.
Скасаваны ў 1922 годзе.
Колькасць і склад насельніцтва
Паводле даных першага Усеагульнай перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года, у Адэскім павеце пражывалі (разам з горадам Адэсай) 610 042 чалавекі. У тым ліку: вялікаросы — 37,4 %, яўрэі — 22,0 %, маларосы — 21,9 %, немцы — 10,3 %, палякі — 3,0 %, балгары — 1,4 %, грэкі — 1,2 %, малдаване — 1,2 %. У павятовым горадзе Адэса пражывалі 403 815 чалавек, у пазаштатных гарадах Маякі — 4 575 чалавек, Авідзіёпаль — 5 187 чалавек, Ачакаў — 10 786 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў склад Адэскага павета ўваходзілі 34 воласці[2].
Зноскі
- 1 2 Першы Усеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 года. Наяўнае насельніцтва ў губернях, паветах, гарадах Расійскай Імперыі (без Фінляндыі). — Херсонская губерня. Архівавана 25 снежня 2013. Дэмаграфічны электронны часопіс «Дэмаскоп Weekly» // demoscope.ru
- ↑ Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Книгоиздательство «Т-ва Л. М. Фишъ», 1913.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- А. А. Мурашкинцев. Одесса // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.