Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры
Одеська державна академія будівництва та архітектури
Арыгінальная назва Одеська державна академія будівництва та архітектури
Міжнародная назва Odessa State Academy of Civil Engineering and Architecture
Заснаваны 1930
Тып політэхніка
Юрыдычны адрас вул. Дзідрыхсона 4, 65029 г. Адэса, Украіна
Сайт odaba.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова інжынерна-тэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя

Акадэмія з’яўляецца спадчыннікам традыцый Адэскай школы дзесятнікаў будаўнічай справы Адэскага (Наварасійскага) аддзялення Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства ад 1891 года. У 1918 годзе з мэтай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў быў створаны інжынерна будаўнічы факультэт у Адэскім політэхнічным інстытуце. Менавіта на яго базе ў 1930 годзе адкрылася вышэйшая навучальная ўстанова будаўнічага профілю — Адэскі інжынерна-будаўнічы інстытут, які за гады свайго існавання неаднаразова мяняў назву. Пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 24 красавіка 1994 года на базе Адэскага інжынерна-будаўнічага інстытута была створана Адэская дзяржаўная акадэмія будаўніцтва і архітэктуры.

Структура

  • Інжынерна-будаўнічы інстытут
  • Архітэктурна-мастацкі інстытут
  • Будаўніча-тэхналагічны інстытут
  • Інстытут гідратэхнічнага будаўніцтва і грамадзянскай інжынерыі
  • Інстытут бізнесу і інфармацыйных тэхналогій

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.