Горад
| ||||||||||||||
Адэн (араб. عدن) — горад у Емене на беразе Адэнскага заліва, былая сталіца Народнай Рэспублікі Паўднёвага Емена (30 лістапада 1967 — 30 лістапада 1970) і Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Емен (да 22 мая 1990 года). Пасля аб'яднання ў адзіны Емен, статус сталіцы быў страчаны, але горад застаўся важным транзітным портам на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Акрамя таго, ля горада размешчаны аэрапорт міжнароднага значэння.
Эканоміка
У наш час у горадзе развіта таксама нафтаперапрацоўчая прамысловасць. Таксама ў Адэне маюцца тэкстыльныя, рыбаперапрацоўчыя і суднарамонтныя прадпрыемствы.
Транспарт
Адэн — найбуйнейшы марскі порт Емена, знаходзіцца на адным з самых ажыўленых марскіх шляхоў свету, з'яўляючыся перавалачным пунктам паміж марскімі шляхамі Індыйскага акіяна, Чырвонага і Міжземнага мораў, Персідскага заліва.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).