Адэльскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Адэльск |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 12 верасня 1977 |
Дата скасавання | 23 сакавіка 1964 |
Насельніцтва (2009) | 1 790 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Адэ́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Адэльск.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Саколкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Гродзенскага раёна. 23 сакавіка 1964 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Індурскага сельсавета.
12 верасня 1977 года цэнтр Падліпкаўскага сельсавета перанесены з вёскі Падліпкі ў вёску Адэльск, а сельсавет перайменаваны ў Адэльскі[1]. 20 верасня 2002 года ў склад сельсавета з Баранавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы і Струбка)[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1790 чалавек[3], з іх 70,5 % — палякі, 22,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[4].
Выбітныя асобы
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.