Адэлаіда Савойская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бертрада дэ Манфор | ||||||
Пераемнік | Элеанора Аквітанская | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 18 лістапада 1092 | ||||||
Смерць |
18 лістапада 1154 (62 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Савойскі дом і Дом Куртэнэ[d] | ||||||
Бацька | Гумберт II[d] | ||||||
Маці | Гізела Бургундская | ||||||
Муж | Людовік VI Тоўсты[1][2] і Matthieu I of Montmorency[d][2] | ||||||
Дзеці | Людовік VII Малады[1], Філіп, Henry of France, Archbishop of Reims[d], Robert I, Count of Dreux[d], Constance of France, Countess of Toulouse[d], Philip of France, Archdeacon of Paris[d] і П’ер I дэ Куртэнэ[d] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | каралева-кансорт Францыі | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэлаіда Савойская (Адэлаіда Мар'енская) (фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne, каля 1092 — 18 лістапада 1154, Манмартр, Парыж, Францыя) — каралева Францыі ў 1115—1137 гадах, жонка караля Францыі Людовіка VI і Мацье I дэ Манмарансі. Адэлаіда была дачкой графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.
Біяграфія
Адэлаіда пабралася першым шлюбам у Парыжы, у нядзелю 28 сакавіка 1115 года, з каралём Францыі Людовікам VI Талсцім, які ва ўзросце 33-х гадоў імкнуўся да спакойнага жыцця, хоць у маладосці быў вельмі жвавым.
Адэлаіда была непрыгожай, але вельмі ўважлівай і занадта набожнай. У іх было сем сыноў і дзве дочкі. Роберт I дэ Дро і П'ер дэ Куртэнэ былі заснавальнікамі двух важных фамілій.
Людовік VI Тоўсты памёр 1 жніўня 1137 года. У 1141 годзе Адэлаіда заключыла другі шлюб з канетаблем Мацье I дэ Манмарансі, ад якога ў яе нарадзілася адна дачка.
У 1153 годзе Адэлаіда атрымала свабоду ад мужа і сышла ў абацтва Манмартр, якое яна заснавала разам са сваім сынам каралём Людовікам VII, і там памерла 18 лістапада 1154 года. Яе магіла знаходзіцца ў царкве Святога Пятра на Манмартры.
Шлюбы і дзеці
- 1-ы муж: (з 28 сакавіка 1115 года, Парыж) Людовік VI (1 снежня 1081 — 1 жніўня 1137), сын караля Францыі Філіпа I і Берты Галандскай. Мелі 9 дзяцей:
- Філіп Малады (29 жніўня 1116 — 13 кастрычніка 1131), суправіцель бацькі, каранаваны 14 красавіка 1129 года.
- Людовік VII (1120 — 18 верасня 1180), кароль Францыі з 1137 года.
- Генрых (1121 — 13 лістапада 1175) — біскуп Бавэ (1149—1161), затым архібіскуп Рэймса (1161—1175).
- Гуга (каля 1122, памёр у маленстве).
- Рабер I Вялікі (каля 1123 — 11 кастрычніка 1188), граф дэ Дро, заснавальнік Дому Дро. Ад аднаго з яго ўнукаў П'ера (1191 — 22 чэрвеня 1250), які ажаніўся са спадчынніцай герцагства Брэтані, вядзе пачатак лінія герцагаў Брэтані, што кіравала з 1213 па 1491. Яго апошні прамы нашчадак і спадчынніца герцагіня Ганна Брэтонская (25 студзеня 1477 — 9 студзеня 1514) выйшла ў 1491 годзе замуж за Карла VIII, караля Францыі, пасля чаго Брэтань была далучана (канчаткова ў 1531 годзе) да каралеўскага дамена.
- П'ер дэ Куртэнэ (каля 1126 — 10 красавіка 1183), сеньёр дэ Куртэнэ, заснавальнік Дому Куртэнэ, прадстаўнікі якога праславіліся падчас Крыжовых паходаў. Яго сын П'ер (Пётр) і два ўнука Роберт і Балдуін II займалі (адпаведна ў 1217—1219, 1221—1228, 1237—1261 гадах) прастол Лацінскай (Канстанцінопальскай) імперыі, створанай крыжакамі на развалінах Візантыйскай імперыі пасля IV Крыжовага паходу.
- Канстанцыя Французская (каля 1128—1177); м1 — (з 1140 года) Эсташ IV (1127—1153), таксама Эсташ дэ Блуа, граф Булонскі — без нашчадства; м2 — (з 1154 года) Раймунд V (1134—1194), граф Тулузскі.
- Філіп (каля 1132/1133 — 1161), біскуп Парыжа.
- дачка (памерла ў маленстве).
- 2-й муж: (з 1141 года) Мацье I дэ Манмарансі (каля 1100—1160), сын Бушара IV дэ Манмарансі і Агнесы дэ Бамон. Мелі 1 дачку:
- Адэль дэ Манмарансі (Алікс ці Аэлис).
Зноскі
- 1 2 Kindred Britain
- 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Andrew W. Lewis. La date du mariage de Louis VI et d'Adelaïde de Maurienne. — Année: Bibliothèque de l'école des chartes, 1990. — Vol. 148. — P. 5—16.
Спасылкі
- HUMBERT II 1080-11036 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 21 жніўня 2010.