Адчуванне — першы этап у пазнанні свету. Гэта элементарны, рэфлекторны па прыродзе псіхафізіялагічны працэс. Ён заключаецца ў адлюстраванні мозгам асобных якасцей і ўласцівасцей прадметаў, розных з’яў пры іх уздзеянні на рэцэптары органаў пачуццяў.
Адчуванні бываюць зрокавымі, слыхавымі, скурнымі (тактыльнымі), смакавымі і інш. Адчуванні чалавека залежаць ад індывідуальных асаблівасцей, стану яго нервовай сістэмы, характару прафесійнай дзейнасці.
Перапрацоўка інфармацыі ў мозгу не заўсёды суправаджаецца ўсведамленнем стымулу. Калі ўсведамленне адбываецца, гавораць пра адчуванне. Разуменне адчування прыводзіць да ўспрыняцця.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.