Адчай — адмоўная астэнічная эмоцыя, звязаная з адчуваннем суб'ектам немагчымасці задаволіць якую-небудзь патрэбу.

Адчай можа прывесці да дэпрэсіі або з'яўляецца адным з сімптомаў дэпрэсіі.

"На наступны дзень", карціна Эрнста Новака, 1903.

Механізм адчаю

Часцей за ўсё адчай з'яўляецца следствам моцнага негатыўнага ўплыву на жыццё чалавека. Гэта можа быць смерць блізкага чалавека, буйная значная няўдача і г. д. Чалавек, разумеючы, што не можа кантраляваць гэта негатыўны ўплыў, пачынае думаць, што не можа ніяк выправіць гэтую сітуацыю, у выніку гэтага ў яго нараджаецца суб'ектыўнае адчуванне безвыходнасці, бесперспектыўнасці, уласнага бяссілля.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.