Гісторыя школьнай адукацыі ў Эстоніі пачынаецца з першых манастырскіх і саборных школ, што з'явіліся ў XIII—XIV стагоддзях. Першая чытанка на эстонскай мове была выдадзена ў 1575 годзе. Найстарэйшым універсітэтам Эстоніі з'яўляецца Тартускі ўніверсітэт, заснаваны шведскім каралём Густавам II Адольфам у 1632 годзе. У 1919 годзе ўніверсітэцкія курсы ўпершыню пачалі чытацца на эстонскай мове.
Сённяшняя адукацыя ў Эстоніі падзелена на асноўную, прафесійную і дадатковую адукацыю. Адукацыйная сістэма базуецца на чатырохузроўневай аснове, што ўключае ў сябе дашкольную, пачатковую, сярэднюю і вышэйшую адукацыю[1]. Існуе шырокая сетка школ і адукацыйных інстытутаў. Эстонская адукацыйная сістэма складаецца з дзяржаўных, муніцыпальных, публічных і прыватных адукацыйных устаноў.
Школьная адукацыя
На дадзены момант у Эстоніі 589 школ[2].
Зноскі
- ↑ Министерство образования и развития
- ↑ Эстонская образовательная информационная система Архівавана 17 чэрвеня 2009., (эст.)