Адры́на, пуня, сянніца — гаспадарчая пабудова для захоўвання неабмалочанага збожжа, сена, саломы, а таксама прылад працы. Будаваліся розных памераў і формаў, у залежнасці ад рэгіёных традыцый, часта разгароджаваліся на некалькі памяшканняў для асобнага захоўваўння кожнага віду запасаў.

Перш чым пакласці на захоўванне неабмалочанае збожжа, рабілі своеасаблівыя сцены са снапоў па ўсім перыметры з унутранага боку. Першы рад снапоў ставілі камлём на зямлю (ці хвораст) і прывязвалі да жэрдак перакручанай лазовай веткай. Другі рад снапоў прывязвалі да жэрдак вышэй першага і г.д. да самага даху. Такім чынам утваралася сцяна са снапоў, якая закрывала астатнія. Затым снапы ўкладвалі радамі да тока каласамі. Снапы захоўваліся ў адрыне да абмалоту. Абмалот пачынаўся ў верасні і доўжыўся да лютага. Пасля абмалоту ў адрыне захоўвалася салома.

Літаратура

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.