Адрыен Мары Лежандр | |
---|---|
фр.: Adrien-Marie Legendre | |
Дата нараджэння | 18 верасня 1752[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 студзеня 1833[5] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адрыен Мары Лежандр (фр.: Adrien-Marie Legendre; 18 верасня 1752, Парыж — 10 студзеня 1833, Парыж) — французскі матэматык.
Біяграфія
Лежандр скончыў Калеж Мазарыні, з 1775 — выкладчык Ваеннай школы ў Парыжы.
Член Парыжскай Акадэміі навук (з 1783 года).
У гады Французскай рэвалюцыі Лежандр, разам з Лагранжам і Лапласам, актыўна ўдзельнічаў у Камісіі па ўвядзенні метрычнай сістэмы, у прыватнасці, у вымярэнні даўжыні аднаго градуса паміж Дзюнкеркам і Барселонай для ўстанаўлення эталона метра.
1795: прафесар Нармальнай школы.
1799: замяніў на пасадзе экзаменатара Політэхнічнай школы Лапласа, з якім ён разам выкладаў раней у Ваеннай школе.
1816: прафесар Політэхнічнай школы.
З-за нейкай бюракратычнай памылкі пенсія Лежандра была адменена ў 1824 годзе, і рэшту сваіх дзён ён пражыў у нястачы.
Памёр Лежандр у Парыжы 10 студзеня 1833 года.
Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы. У гонар Лежандра таксама названыя:
кратар на Месяцы; мноства матэматычных тэарэм і паняццяў.
Гл. таксама
- Гіпотэза Лежандра
- Мнагачлены Лежандра
- Пераўтварэнне Лежандра
- Сімвал Лежандра
- Тэарэма Лежандра
- Хі-функцыя Лежандра
Зноскі
- Peter Duren Changing Faces: The Mistaken Portrait of Legendre(англ.) // Notices of the AMS. — American Mathematical Society (бел.: Амерыканскае матэматычнае таварыства), 2009. — № 56 (11). — С. 1440–1443. — ISSN 0002-9920.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Adrien-Marie Legendre // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 Лежандр Адриен Мари // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 могілкі Ацёй
- 1 2 Bell A. Encyclopædia Britannica — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Book of Members, 1780–2010: Chapter L (PDF). American Academy of Arts and Sciences Праверана 18 верасня 2017.
Літаратура
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.548
Спасылкі
- Лежандр, Адриен Мари // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Адрыен Мары Лежандр (англ.) у архіве MacTutor.