Агаленне «Адроў» — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчана на тэрыторыі Вусценскага сельскага Савета ў 0,3 км на ўсход ад вёскі Навасёлкі на левым беразе ракі Адроў у 0,1 км ад месца ўпадзення ў ракі Днепр. Плошча агалення складае 50 м2, плошча ахоўнай зоны — 70 м2.
Агаленне знаходзіцца на ўступе першай надпойменнай тэрасы на левым беразе р. Адроў, вышыня якой складае 6 м. Познепаазерскія рачныя адкладанні ўтвараюць лінзу, якая прасочваецца ўздоўж рэчышча Адрова на 20 м.
Ледавіковая фаўна характарызуецца перавагай халадалюбівых відаў, якія жывуць ў дробных вадаемах і адкрытых месцах тундравай зоны.
Літаратура
- Обнажение «Адров» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
- Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 105—106.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.