Адроў | |
---|---|
| |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 75 км |
Басейн | 676 км² |
Расход вады | 4,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Дубніцы |
• Каардынаты | 54°41′03″ пн. ш. 30°14′41,10″ у. д. |
Вусце | Дняпро |
• Месцазнаходжанне | Орша |
• Каардынаты | 54°27′55,80″ пн. ш. 30°23′19,30″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раёны | Аршанскі раён, Сенненскі раён, Талачынскі раён |
|
|
выток вусце |
|
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адро́ў — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.
Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва
Назва ракі Адроў старабалцкага паходжання. Пачатковы галосны А- у назве — пазнейшы ўстаўны[1].
Корань Drav- / Drev- звязаны з распаўсюджаным у стараеўрапейскай гідраніміі індаеўрапейскім *droṷus «плынь», *dreu- «бегчы, імкнуцца»[2][3][4]. Гэты корань у назвах літоўскай ракі Dreverna, прускай ракі Drawanta[5]
Значэнне назвы Адроў (< старабалцкае *Drāvas) можна перадаць як «Плыткая (рака)».
Асноўныя прытокі
Справа: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань, Ключнікава. Злева: Чарнічанка.
На рацэ
Гарады: Барань.
Агульнае
Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у пойме каля вёскі Барань Аршанскага раёна наліўная сажалка (плошча 2 га).
Даліна выразная, да вёскі Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сенненскага раёна каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Заўвагі
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90-91, 292.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204—205.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 44—45, 55.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90-91.
- ↑ Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. — С. 35.
Літаратура
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 38—39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- Рака Адроў Архівавана 29 кастрычніка 2013.