Адольфас Шляжавічус
літ.: Adolfas Šleževičius
прэм’ер-міністр Літвы
10 сакавіка 1993 15 лютага 1996
Папярэднік Бранісловас Лубіс
Пераемнік Лаўрынас Міндаўгас Станкявічус

Нараджэнне 2 лютага 1948(1948-02-02)
Смерць 6 снежня 2022(2022-12-06)[1] (74 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Адольфас Шляжавічус (лат.: Adolfas Šleževičius; 2 лютага 1948, Мірскішкі, Літоўская ССР — 6 снежня 2022, Пялякас, Ігналінскі раён, Уцянскі павет, Літва) — літоўскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Літвы ў 1993—1996 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 лютага 1948 года ў в. Мірскішкі.

У 1967—1971 гадах вучыўся на механічным аддзяленні Каўнаскага політэхнічнага інстытута, дзе атрымаў кваліфікацыю інжынера-механіка. У 1982 годзе яму была прысвоена навуковая ступень кандыдата эканамічных навук. У 1981—1983 гадах навучаўся ў Інстытуце прафсаюзных фінансаў і эканомікі пры Акадэміі народнай гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР.

З 1971 годзе працаваў на малочнай фабрыцы ў Каўнасе галоўным інжынерам-канструктарам, галоўным механікам і галоўным інжынерам. У 1977—1981 гадах быў намеснікам міністра мяса-малочнай прамысловасці Літоўскай ССР. З 1983 года працаваў намеснікам начальніка аддзела АПК у ЦК кампартыі Літоўскай ССР. У 1989—1990 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі. З 1991 года кіраваў літоўска-нарвежскай кампаніяй.

З сакавіка 1993 года па люты 1996 года ўзначальваў урад Літвы. Адначасова быў старшынёй Літоўскай дэмакратычнай рабочай партыі. Потым адышоў ад палітычнай і партыйнай дзейнасці, перайшоўшы працаваць у бізнес, некалькі гадоў працаваў у Расіі.

Памёр 6 снежня 2022 года ў в. Пялякас Ігналінскага раёна Уцянскага павета Літвы[2].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.