Федэратыўны падзел Эфіопіі ў 1994—2020 гадах.

У адміністрацыйным дачыненні Эфіопія дзеліцца на 11 рэгіёнаў, таксама званых акругамі або штатамі, (амх.: ክልል kəlləl / кылыл , множ. л. kəlləločč / кыллылоч), арганізаваных па этнічным прынцыпе. Да ўзроўню рэгіёнаў прыроўненыя два гарады (амх.: yä’städadär akkababi, мн. л. yä’städadär akkababiwočč): Адыс-Абеба і Дырэ-Дауа.

Рэгіёны дзеляцца на зоны (адз. л. амх.: ዞን zonə / зоны), тыя ў сваю чаргу на акругі (уарэды (амх.: ወረዳ wäräda)), а тыя на абшчыны (käbäla / кэбэла) — самыя дробныя адзінкі, якія аб’ядноўваюць групы вёсак.

Суб’екты федэратыўнага ладу Эфіопіі

Сцяг Рэгіён Адм. цэнтр www Плошча,[1]
км²
Насельніцтва,
чал.
(2012)[1]
Плотнасць,
чал./км²
1 ET-AA Адыс-Абеба
Addis Ababa
526,99 3 041 002 5771
2 ET-DD Дырэ-Дауа
Dire Dawa
1 558,61 387 000 248
3 ET-AM Амхара
Amhara
Бахр-Дар
Bahir Dar
154 708,96 18 866 002 122
4 ET-AF Афар
Afar
Семера
Semera
72 052,78 1 602 995 22
5 ET-BE Бенішангуль-Гумуз
Benshangul-Gumaz
Асоса
Asosa
50 698,68 982 004 19
6 ET-GA Гамбела
Gambella
Гамбела
Gambella
29 782,82 385 997 13
7 ET-OR Аромія
Oromia
Адама
Adama (Nazreth)
298 164,29 31 294 992 105
8 Сідама Ауаса
Awasa
6 000 4 200 000 700
9 ET-SO Самалі
Somali
Джыджыга
Jijiga
327 068,00 5 148 989 16
10 ET-TI Тыграй
Tigray
Мэкэле
Mekele
85 366,53 4 929 999 58
11 ET-HA Харары
Harari
Харэр
Harar
333,94 210 000 629
12 ET-SN Вобласць Народнасцяў Паўднёвай Эфіопіі
YeDebub Biheroch
Bihereseboch na Hizboch [2]
Ауаса
Awasa
105 887,18 17 359 008 164
13 Вобласць народаў паўднёвага захаду Эфіопіі Бонга
Bonga
≈39 400,00 ≈2 350 000 58
Спецыяльныя зоны
Special enumerated zones
978,40 112 999 115
Сцяг Эфіопіі ET Федэратыўная
Дэмакратычная
Рэспубліка
Эфіопія

Адыс-Абеба
Addis Ababa
1 127 127 84 320 987 75

Рэгіён народаў поўдня часам таксама называецца рэгіёнам Паўднёвых нацыянальнасцяў, народнасцяў і народаў ці Паўднёвыя народы і плямёны.

Зноскі

  1. 1 2 GeoHive; Ethiopia, Administrative units
  2. Southern Nations, Nationalities and Peoples (SNNPR)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.