Тэрыторыя Швецыі падзелена на 21 лен (шведск.: län; традыцыйна — губерня). Лены ў сваю чаргу падзелены на 290 гарадоў і камун.
Кожны лен мае ўласнае кіраўніцтва — губернскую адміністрацыю (sv:länsstyrelse), якая складаецца з губернатара (sv:landshövding) і губернскіх саветнікаў (sv:länsråd), якое прызначае ўрад Швецыі і якое з'яўляецца яго прадстаўніком, а таксама прадстаўніком парламента — рыксдага. Задачай адміністрацыі з'яўляецца каардынацыя мясцовага кіравання ў адпаведнасці з палітыкай урада і рыксдага і, разам з тым, з улікам мясцовых асаблівасцей і патрабаванняў.
Акрамя таго, у кожным лене маецца выбарны орган мясцовага самакіравання — ландстынг (sv:landsting). Адной з галоўных задач ландстынга з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнага і медыцынскага абслугоўвання ў лене.
Прадстаўнічыя органы гарадоў - гарадскія думы (sv:stadsfullmäktige), якая выбіраецца насельніцтвам, выканаўчыя - гарадскія ўправы (sv:stadsstyrelse), якія складаюцца з гарадскіх саветнікаў (sv:borgarråd), якія выбіраюцца гарадской думай.
Прадстаўнічыя органы камун - камунальныя думы (sv:kommunfullmäktige), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя - камунальныя ўправы (sv:kommunstyrelse), якія складаюцца з камунальных саветнікаў (sv:kommunråd), якія выбіраюцца камунальнай думай.
Спіс ленаў
|
![]() |
---|
Кожны лен у сваю чаргу складаецца з муніцыпалітэтаў ці камун (kommun), якіх у наш час налічваецца 290.
Гісторыя
Падзел краіны на лены быў уведзены ў 1634 па ініцыятыве графа Акселя Оксеншэрна з мэтай мадэрнізацыі сістэмы кіравання. Падзел на лены замяніла сабой падзел на правінцыі. У выніку паражэння ў вайне супраць Расіі 1808—1809 і па ўмовах заключанага ў 1809 Фрыдрыхсгамскага мірнага пагаднення Швецыя была вымушана перадаць Расіі свае ўсходнія тэрыторыі — цяперашнюю Фінляндыю і Аландскія астравы. Разам з гэтым зведаў вялікія змены падзел краіны на лены, але сама мадэль захавалася дагэтуль. У Фінляндыі першапачатковая сістэма ленаў захавалася да 1997, калі была праведзена рэформа, якая паменшыла іх колькасць.
Рэарганізаваныя і скасаваныя лены
- Гётэбарг і Бохус — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд,
- Скарабарг — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд,
- Эльвсбарг — уключаны ў склад Вестра-Гёталанд,
- Мальмёхус — уключаны ў склад Сконэ,
- Крысціянстад — уключаны ў склад Сконэ,
- Копарберг — пераназваны ў Даларна,
- Нючэпінг — пераназваны ў Сёдэрманланд,
- Хернёсанд — уключаны ў склад Вестэрнорланд,
- Худыксваль — уключаны ў склад Вестэрнорланд,
- Эланд — аб'яднаны з ленам Кальмар,
- Норланд — паасобны на лены Вестэрботэн і Вестэрнорланд.
Стары падзел
Падзел Швецыі на правінцыі (landskap), які існаваў раней, а таксама больш агульны падзел на рэгіёны (landsdelar) цяпер страцілі палітычнае значэнне, але захавалі немалую культурную і гістарычную значнасць. Акрамя таго, назвы рэгіёнаў Гёталанд, Свеаланд і Норланд часта выкарыстоўваюцца ў геаграфічным кантэксце.
Гл. таксама
- Рэгіёны Швецыі
- Правінцыі Швецыі
- Камуны Швецыі
Зноскі
Спасылкі
- http://www.lst.se/english/index.htm Архівавана 2 лютага 2003..