Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Узбекістана станам на 2012 год мае 3 узроўні: на першым знаходзяцца 12 вілаетаў (узб.: viloyat, вилоят), 1 аўтаномная рэспубліка (Каракалпакстан) і 1 горад цэнтральнага падпарадкавання (Ташкент). Вілаеты і рэспубліка падзелены на туманы (узб.: tuman, туман) і гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання. Горад Ташкент падзелены на ўнутрыгарадскія туманы. Туманы вілаетаў і рэспублікі падзелены на гарады туманнага падпарадкавання, гарадскія пасёлкі (узб.: shaharcha, шаҳарча) і сельскія сходы грамадзян (узб.: qishloq fuqarolar yig'ini, қишлоқ фуқаролар йиғини).
Сельскія сходы грамадзян таксама могуць уваходзіць у склад гарадоў вілаетнага падпарадкавання, а гарадскія пасёлкі — у гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання і ў склад унутрыгарадскіх туманаў Ташкента[1].
Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага парадку
Нумар на карце |
Беларуская назва | Узбекская назва | Насельніцтва (2015)[2] тыс. жых. |
Плошча, тыс. км²[3] |
Цэнтр |
---|---|---|---|---|---|
1 | Ташкент | Toshkent Тошкент |
2371,3 | 0,3 | |
14 | Рэспубліка Каракалпакстан | Qoraqalpog’iston Respublikasi Қорақалпоғистон Республикаси |
1763,1 | 165,6 | Нукус |
2 | Андыжанскі вілает | Andijon viloyati Андижон вилояти |
2857,3 | 4,2 | Андыжан |
3 | Бухарскі вілает | Buxoro viloyati Бухоро вилояти |
1785,4 | 39,4 | Бухара |
5 | Джызакскі вілает | Jizzah viloyati Жиззах вилояти |
1250,1 | 20,5 | Джызак |
8 | Кашкадар'інскі вілает | Qashqadaryo viloyati Қашқадарё вилояти |
2958,9 | 28,4 | Каршы |
7 | Наваійскі вілает | Navoiy viloyati Навоий вилояти |
913,2 | 110,8 | Наваі |
6 | Наманганскі вілает | Namangan viloyati Наманган вилояти |
2554,2 | 7,9 | Наманган |
9 | Самаркандскі вілает | Samarqand viloyati Самарқанд вилояти |
3514,8 | 16,4 | Самарканд |
11 | Сурхандар'інскі вілает | Surxondaryo viloyati Сурхондарё вилояти |
2358,3 | 20,8 | Тэрмез |
10 | Сырдар'інскі вілает | Sirdaryo viloyati Сирдарё вилояти |
777,1 | 5,1 | Гулістан |
12 | Ташкенцкі вілает | Toshkent viloyati Тошкент вилояти |
2758,3 | 15,3 | Ташкент |
4 | Ферганскі вілает | Farg’ona viloyati Фарғона вилояти |
3444,9 | 6,8 | Фергана |
13 | Харэзмскі вілает | Xorazm viloyati Хоразм вилояти |
1715,6 | 6,3 | Ургенч |
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага парадку
Зноскі
- ↑ СОАТО Система обозначений административно-территориальных образований(нявызн.). Узстат. Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 18 красавіка 2014.
- ↑ Колькасць пастаяннага насельніцтва (дынаміка насельніцтва Узбекістана і яго рэгіёнаў у 1991—2015) // Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Узбекістан па статыстыцы. Дэмаграфічныя даныя
- ↑ ПРЕДСТАВИТЕЛЬСТВО ТОРГОВО-ПРОМЫШЛЕННОЙ ПАЛАТЫ РФ В ЦЕНТРАЛЬНОЙ АЗИИ (руск.). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Узбекістана