Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Руанды — падзел тэрыторыі Руанды на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. Згодна з падзелам з 1 студзеня 2006 Руанда складаецца з пяці правінцый (intara), якія падзялены на трыццаць раёнаў (akarere), якія, у сваю чаргу, падзелены на сектары. Да 1 студзеня 2006 Руанда была падзелена на 12 правінцый.
№ | Рэгіён | Адміністрацыйны цэнтр | Плошча, км² |
Насельніцтва, чал. (2009) |
Шчыльнасць, чал./км² |
---|---|---|---|---|---|
1 | Паўночная правінцыя | Б'юмба | 3 436 | 1 650 704 | 480,41 |
2 | Усходняя правінцыя | Рвамагана | 9 813 | 2 141 174 | 218,20 |
3 | Паўднёвая правінцыя | Ньянза | 6 118 | 2 266 124 | 370,40 |
4 | Заходняя правінцыя | Кібуе | 6 233 | 2 008 319 | 322,21 |
5 | Правінцыя Кігалі | Кігалі | 738 | 965 398 | 1308,13 |
Усяго | 26 338 | 9 031 719 | 342,92 |
Літаратура
- Евсеев В. И. Руанда. — Москва: "Мысль", 1974. — 96 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны падзел Руанды
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.