Фюльке Нарвегіі

Адміністрацыйны падзел Нарвегіі — іерархічная сістэма падзелу тэрыторыі і насельніцтва Нарвегіі, якое пражывае на ёй, на асобныя ўчасткі з мэтай арганізацыі дзяржаўнага кіравання. Апроч юрыдычнай сістэмы адміністрацыйнага падзелу існуе традыцыйная, якая часта выкарыстоўваецца ва ўжытку і літаратуры.

Структура

У Нарвегіі ўсталявана палітыка-адміністрацыйная сістэма на трох узроўнях:

  • нацыянальны (агульнадзяржаўны);
  • губернскі (губерні, ці фюльке, ці акругі);
  • муніцыпальны (муніцыпалітэты, ці камуны).

Губерні (акругі) у Нарвегіі маюць традыцыйную назву фю́льке (нарв.: fylke), іх 18. Кожная губерня кіруецца губернскім саветам (no:fylkesråd) на чале з губернатарам. Акрамя таго, у губернях дзейнічае фюлькетынг (no:fylkesting), які выбіраецца насельніцтвам.

Фюльке падзелены на камуны (муніцыпалітэты). Усяго іх — 422. Прадстаўнічыя органы камун — камунальныя ўправы (no:kommunestyre), якія выбіраюцца насельніцтвам, выканаўчыя органы — камунальныя саветы (no:kommunalråd).

У гарадах назва гэтых органаў кіравання можа адрознівацца: адпаведна, прадстаўнічыя органы ў гарадах — гарадская ўправа (no:bystyret), выканаўчыя органы ў гарадах — гарадскія саветы (no:byråd).

Фюльке

Нарвегія падраздзяляецца на 19 фюльке (раёнаў)[1], якія аб’ядноўваюцца ў 5 асноўных неафіцыйных рэгіёнаў:

ГербФюлькеЦэнтр фюлькеПлошча,[2]
км²
Насельніцтва,[3]
чал. (2013)
Шчыльнасць,
чал./км²
Код
ISO 3166-2
Беларуская(нарв.: )Беларуская(нарв.: )
Нур-Норгэ (Паўночная Нарвегія)
1НурланNordlandБудзёBodø38 482239 6116,23NO-18
2ТромсTroms, (пн.-саамск.: Romsa)ТромсёTromsø, (пн.-саамск.: Romsa)25 863160 4186,20NO-19
3ФінмаркFinnmark, (пн.-саамск.: Finnmárkku)ВадсёVadsø, (фінск.: Vesisaari, пн.-саамск.: Čáhcesuolu)48 63174 5341,53NO-20
Трондэлаг (Цэнтральная Нарвегія)
4Нур-ТрондэлагNord-TrøndelagСтэйнх’ерSteinkjer22 415134 4436,00NO-17
5Сёр-ТрондэлагSør-TrøndelagТронхеймTrondheim, (паўд.-саамск. Råante)18 839302 75513,07NO-16
Вестлан (Заходняя Нарвегія)
6Мёрэ-ог-РомсдалMøre og RomsdalМолдэMolde15 101252 40417,18NO-15
7Согн-ог-Ф’юранэSogn og FjordaneЛейкангерLeikanger18 623108 7005,84NO-14
8ХордаланHordalandБергенBergen15 438498 13532,27NO-12
9РугаланRogalandСтавангерStavanger9376452 15948,23NO-11
Эстлан (Усходняя Нарвегія)
10ОслаOsloОслаOslo454623 9661374,37NO-03
11АкерсхусAkershusОслаOslo4918566 399115,17NO-02
12ЭстфалØstfoldСарпсбаргSarpsborg4182282 00067,45NO-01
13БускерудBuskerudДраменDrammen14 911269 00318,04NO-06
14ВестфалVestfoldЦёнсбергTønsberg2225238 748107,30NO-07
15ТэлемаркTelemarkШыенSkien15 296170 90211,17NO-08
16ХедмаркHedmarkХамарHamar27 398193 7197,07NO-04
17ОпланOpplandЛілехамерLillehammer25 192187 2547,43NO-05
Сёрлан (Паўднёвая Нарвегія)
18Эўст-АгдэрAust-AgderАрэндалArendal9158112 77212,31NO-09
19Вест-АгдэрVest-AgderКрысціянсанKristiansand7277176 35324,23NO-10
Усяго323 7795 051 27515,60

Камуны

Камуны Нарвегіі

Камуны (нарв.: kommune, -er, англ.: municipality, -ies) з’яўляюцца другім адміністрацыйным узроўнем падзелу Нарвегіі пасля губерняў (фюльке). Да канца 2009 года ў краіне налічвалася 430 камун. Колькасць камун паступова, але ўвесь час скарачаецца з-за зліцця найбольш дробных камун.

Іншыя тэрыторыі

Заморскія тэрыторыі Нарвегіі ў колькасць фюльке не ўваходзяць і на камуны не падзяляюцца. Архіпелаг Шпіцберген (Свальбард) з адміністрацыйным цэнтрам у Лонгйіры, а таксама востраў Ян-Маен з’яўляюцца ўладаннямі Нарвегіі; кіраванне Ян-Маенам ажыццяўляе адміністрацыя Нурлана. Востраў Бувэ з’яўляецца залежнай тэрыторыяй Нарвегіі. Востраў Пятра I і Зямля Каралевы Мод у Антарктыдзе, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на якія прад’яўляе Нарвегія, таксама адносяцца ёю да залежных тэрыторый.

Інтэграваныя тэрыторыі

ТэрыторыяРэгіёнПлошча,[2]
км²
Насельніцтва,[4]
чал. (2013)
Адміністрацыйны цэнтрСтатус
ШпіцбергенПаўночны Ледавіты акіян61 0222698ЛонгйірУладанне
Ян-МаенНарвежскае мора3770Уладанне
Усяго61 3992 600
  • Заўвагі: З 2698 чалавек насельніцтва Шпіцбергена 493 грамадзяне Расіі і 10 Польшчы.

Залежныя тэрыторыі

ТэрыторыяРэгіёнПлошча,
км²
Насельніцтва,
чал. (2013)
Адміністрацыйны цэнтрСтатус
Востраў БувэАтлантычны акіян58,50Залежная тэрыторыя
Востраў Пятра IМора Белінсгаўзена2430Залежная тэрыторыя
Зямля Каралевы МодАнтарктыдакаля 2 500 0000Залежная тэрыторыя

Гл. таксама

  • ISO 3166-2:NO

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.