Адміністрацыйны падзел Каморскіх астравоў — падзел тэрыторыі Каморскіх астравоў на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. Згодна з падзелам Каморскія астравы складаюцца з 3 аўтаномных астравоў. Акрамя таго ў падзел уваходзіць чацвёрты востраў Маёта, на які прэтэндуюць Каморскія астравы, аднак, фактычна, востраў знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Францыі.
Аўтаномныя астравы
Нумар | Аўтаномны востраў | Цэнтр | Плошча (км²) | Насельніцтва (2006) |
---|---|---|---|---|
1 | Анжуан | Муцамуду | 424 | 277 500 |
2 | Гранд-Камор | Мароні | 1 148 | 316 600 |
3 | Махелі | Фамбоні | 290 | 38 000 |
Глядзіце таксама
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.