Тэрыторыя Венгрыі падзяляецца на 7 рэгіёнаў, (венг.: Magyarország régiói), якія падпадзяляюцца на медзье (вобласці), якія, у сваю чаргу, падзяляюцца на раёны ці кіштэршэгі (kistérség). У наш час Венгрыя падзелена на 7 рэгіёнаў, якія падзелены на 19 медзье, а медзье— увогуле на 173 раёна. Акрамя таго, буйныя гарады Венгрыі (Будапешт, Дэбрэцэн, Мішкальц, Сегед, Печ і Дзьёр) знаходзяцца ў рэспубліканскім падпарадкаванні. Мясцовыя органы самакіравання ўяўляюць мэры і муніцыпальныя зборы, якія фармуюцца шляхам выбараў. Тэрмін паўнамоцтваў — 4 года.

Медзье

Венгрыя падзелена на 19 медзье (абласцей) і горад, прыроўнены да медзье — Будапешт. Сучасны адміністрацыйны падзел быў уведзены ў 1950 годзе.

Адміністрацыйны падзел Венгрыі на медзье

(Пры націску на назву або выяву якога-небудзь медзье, будзе ажыццёўлены пераход на адпаведны артыкул.)
НазваАдміністрацыйны цэнтрПлошча
(км²)
Насельніцтва
(чал)
Шчыльнасць насельніцтва
(чал/км²)
Колькасць
населеных пунктаў
Бач-КішкунКечкемет8 445541 58464119
БараньяПеч4 430402 26091301
БекешБекешчаба5 631392 8457075
Боршад-Абауй-ЗемпленМішкальц7 247739 143102355
ВашСомбатхей3 336266 34280216
ВеспрэмВеспрэм4 493368 51982225
Дзьёр-Мошан-ШопранДзьёр4 208440 138105174
ЗалаЗалаэгерсег3 784269 70578257
Комарам-ЭстергамТатабанья2 265315 88613976
НоградШальгатар’ян2 546218 21886129
Пешт(Будапешт)6 3931 124 395176186
Сабальч-Сатмар-БерэгНьірэдзьхаза5 936583 56498228
ТольнаСексард3 703247 28767108
ФеерСекешфехервар4 359428 57998108
Хайду-БіхарДэбрэцэн6 211550 2658982
ХевешЭгер3 637323 76989119
ЧонградСегед4 263425 78510060
ШомадзьКапашвар6 036334 06555244
Яс-Надзькун-СольнакСольнак5 582413 1747475

Гл. таксама

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.