Славутасць | |
Адміністрацыйны корпус | |
---|---|
![]() | |
54°17′30″ пн. ш. 30°59′25″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Анджэла Кампіёні |
Дата пабудовы | 1840 год |
Статус |
![]() |
![]() |
|
![]() |
Адміністрацыйны корпус (левы флігель) — будынак у г. Горкі, размешчаны ў цэнтры ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе бульвар Ленінскі, 2.
Гісторыя
![](../I/Napoleon_Orda-Institute_of_Agriculture%252C_Horki.jpg.webp)
![](../I/Horackaja_akademija%252C_Dyrektarski._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%8F%252C_%D0%94%D1%8B%D1%80%D1%8D%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%96_(S._Jurko%C5%ADski%252C_1900).jpg.webp)
Пабудаваны разам з правым флігелем у 1840 годзе з чырвонай цэглы архітэктарам А. Кампіёні. У цэлым флігелі захавалі сваё знешняе аблічча[1].
Левы флігель будаваўся як дырэктарскі флігель. На першым паверсе размяшчалася кватэра дырэктара — самая прасторная кватэра Горы-Горыцкай земляробчай школы: 7 пакояў, з пярэдняй і кухняй, усе яны злучаліся калідорам. Побач размяшчалася кантора. Адна палова другога паверху была своеасаблівай гасцініцай, тут жа была кватэра для гасцей школы. Другая частка паверху і трэці паверх былі адведзены пад кватэры выкладчыкаў. Левы флігель у адрозненне ад правага, меў два ўваходы: з тарца і бакавы[1].
Архітэктура
![](../I/%D0%91%D0%94%D0%A1%D0%93%D0%90._%D0%90%D0%B4%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8B%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0_(01).jpg.webp)
Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане, з бакавой прыбудовай. Галоўны фасад сіметрычны. 1-ы паверх аддзелены карнізам-перацяжкай з сухарыкамі. Унутраная планіроўка памяшканняў асіметрычная.
Зноскі
Літаратура
- 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адміністрацыйны корпус (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
- Историко-культурная ценность — комплекс Белорусской государственной сельскохозяйственной академии: практическое пособие / сост.: Т. В. Лосева, О. В. Сергейчук. — Горки: БГСХА, 2011. — 44 с.(недаступная спасылка)
- Адміністрацыйны корпус (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) на сайце «Архіварта»