Адлегласць — ступень аддаленасці (у шырокім сэнсе) аб'ектаў адзін ад аднаго. Адлегласць з'яўляецца фундаментальным паняццем геаметрыі. Тэрмін часта ўжываецца ў іншых навуках і дысцыплінах: астраномія, геаграфія, геадэзія, навігацыя і інш.
Адлегласць у матэматыцы
Змест тэрміна «адлегласць» у матэматыцы звязаны з паняццем метрыкі і метрычнай прасторы.
Адлегласць у тэхніцы
Адлегласць паміж аб'ектамі — даўжыня адрэзка прамой, што злучае два аб'екты. Адлегласць у гэтым сэнсе з'яўляецца фізічнай велічынёй з размернасцю даўжыні, значэнне адлегласці выражаецца ў адзінках даўжыні.
Іншыя ўжыванні
У проксіміцы паняцце адлегласці выкарыстоўваюць для апісання асабістай прасторы чалавека.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.