Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 31 сакавіка — 6 красавіка 2014
Арэна Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта
Горад Пекін
Краіна Кітай
Арганізацыя WPBSA
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £478,000
Прызавыя пераможцы £85,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Фінал
Пераможца Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй
Фіналіст Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік 10:5
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 68 (+64)
Колькасць матчаў 62 (+64)
Колькасць фрэймаў 462 (+444)
Колькасць соценных серый 23 (+22)
Найвышэйшая серыя 142 (Сяа Гадун)
(кваліфікацыя: 141 (Дуэйн Джонс))
←2013Адкрыты чэмпіянат Кітая2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Players Championship Grand Final Чэмпіянат свету→

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 (англ.: China Open 2014) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 15-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478,000 (на £53,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Турнір стаў першым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе ў асноўнай стадыі выступалі 64 удзельнікі. Па гэтай прычыне ў першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.

Пераможцам турніру стаў кітайскі снукерыст Дзін Дзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Танавата Тырапонгпайбуна ў кваліфікацыі (5:0), Джона Эстлі (5:1), тайца Цепчаю Ун-Нуха (5:3), Джона Хігінса (5:2), Марка Кінга (5:2), Майка Дана ў паўфінале (6:0) і лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана ў фінальным матчы з лікам 10:5. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і адзінаццатым рэйтынгавым тытулам у кар'еры 27-гадовага кітайца, а таксама пятым спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Дзінам у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. Апроч таго, перамога на турніры паспрыяла ўздыму Дзіна ў сусветным рэйтынгу з трэцяй пазіцыі на другую ўпершыню ў прафесійнай кар'еры.

Турнір

Пекінскі раён Хайцзянь — месца правядзення адкрытага чэмпіянату Кітая 2014

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 стаў 15-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адзінаццатым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014.

Матчы турніру гуляліся за шасцю сталамі ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

Прызавыя грошы

Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £53,000 і склаў £478,000. Прызавыя пераможцы засталіся на тым жа ўзроўні, што і год таму, — £85,000.

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£85,000
Фіналіст
£35,000
Паўфіналісты
£21,000
Чвэрцьфіналісты
£12,500
1/8 фіналу
£8,000
1/16 фіналу
£6,500
1/32 фіналу
£3,000
Найвышэйшы брэйк
£2,000
Агульны прызавы фонд
£478,000
Максімальны брэйк
£10,000

Рэйтынгавыя ачкі

Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на астатніх турнірах, якія праходзілі ў Кітаі акрамя International Championship (Усі Класік, Шанхай Мастэрс і World Open). Пераможца турніру атрымаў 7000 рэйтынгавых ачкоў. Больш каштоўнымі турнірамі (у плане рэйтынгу) былі толькі International Championship, чэмпіянат Вялікабрытаніі (на абодвух пераможцы атрымлівалі па 8000 ачкоў) і чэмпіянат свету (пераможца атрымаў 10000 балаў).

Дасягненне Ачкі
Пераможца
7.000
Фіналіст
5.600
Паўфіналісты
4.480
Чвэрцьфіналісты
3.500
1/8 фіналу
2.660
1/16 фіналу
1.960
1/32 фіналу
1.260
1/64 фіналу (квал.)
560

Фармат турніру

На адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 прыняло ўдзел 132 гульца, з якіх 118 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары (4 — уладальнікі ўайлдкард). 128 гульцоў — усе, акрамя ўладальнікаў уалдкард, — пачалі турнір з адзінага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне, які праходзіў на працягу трох дзён з 16 па 18 лютага 2014 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) у Паўднёва-заходняй акадэміі снукера ў Глостэры, Англія. Першыя 64 сеяныя снукерысты гулялі супраць астатніх удзельнікаў. Такім чынам, у асноўную стадыю выйшла 64 гульцы (упершыню на адкрытым чэмпіянаце Кітая). Чацвёра ўладальнікаў уайлдкард далучыліся да іх і гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю.

Такім чынам, 60 пераможцаў кваліфікацыйнага этапа, а таксама 4 пераможцы матчаў уалдкард раўнда гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-32 раней за 1/16 фіналу, гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая. Шэсць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні уайлдкард раўнда і 1/32 фіналу былі расцягнутыя на два дні) у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта.

СтадыяТэрміныКФНДП
Кваліфікацыйны раўнд16—18 лютага95
Уайлдкард раўнд31 сакавіка95
1/32 фіналу31 сакавіка — 1 красавіка95
1/16 фіналу2 красавіка95
1/8 фіналу3 красавіка95
1/4 фіналу4 красавіка95
1/2 фіналу5 красавіка116
Фінал6 красавіка1910

Кваліфікацыя

Кваліфікацыйныя матчы

Пасеў гульцоў на Адкрыты чэмпіянат Кітая 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 лютага 2014 года (пасля German Masters 2014). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру — Ніл Робертсан (які быў таксама першым нумарам рэйтынгу). Чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які павінен быў атрымаць другі нумар на турніры, адмовіўся ад удзелу ў першынстве.

Першы гулецЛікДругі гулецПершы гулецЛікДругі гулец
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (1)5-3Сцяг Кітая Лі Янь (81)Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй (3)5-0Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун (77)
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан (42)5-3Сцяг Мальты Алекс Борг (115)Сцяг Англіі Робі Уільямс (63)2-5Сцяг Англіі Джон Эстлі (94)
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл (39)5-0Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі (90)Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (33)5-1Сцяг Англіі Эндру Норман (103)
Сцяг Уэльса Марк Уільямс (18)5-1Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс (83)Сцяг Англіі Бэн Вуластан (30)1-5Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух (67)
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс (19)0-5Сцяг Тайланда Джэймс Уотана (66)Сцяг Уэльса Майкл Уайт (32)5-0Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан (74)
Сцяг Англіі Марк Джойс (38)5-2Сцяг Англіі Крыстафер КеоганСцяг Кітая Лю Чуан (49)2-5Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (76)
Сцяг Кітая Юй Дэлу (48)5-0Сцяг Кітая Лю Хаацян (98)Сцяг Англіі Стыў Дэвіс (58)3-5Сцяг Англіі Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Джо Пэры (15)2-5Сцяг Уэльса Дуэйн ДжонсСцяг Шатландыі Джон Хігінс (10)5-2Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ (105)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (11)5-2Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл (111)Сцяг Ганконга Марка Фу (9)5-1Сцяг Англіі Адам Уічэрд
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (37)3-5Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (68)Сцяг Кітая Цаа Юйпэн (53)4-5Сцяг Кітая Лі Хан (92)
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі (36)5-4Сцяг Англіі Шэйн КэслСцяг Індыі Адыт’я Мехта (61)5-2 Аляксандр Урсенбахер (116)
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (26)5-1Сцяг Катара Ахмед Саіф (117)Сцяг Англіі Марк Кінг (24)5-1Сцяг Англіі Крыс Норбэры (106)
Сцяг Шатландыі Грэм Дот (17)5-0Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс (95)Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл (29)4-5Сцяг Англіі Кірэн Уілсан (88)
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд (47)5-4Сцяг Тайланда Напон Саенхам (97)Сцяг Шатландыі Алан МакМанус (41)1-5Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл (91)
Сцяг Англіі Дэйв Харальд (50)5-4Сцяг Кітая Джан Аньда (73)Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен (34)5-1Сцяг Англіі Пол Дэвісан (70)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (7)5-2Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін (102)Сцяг Англіі Бары Хокінс (5)5-2Сцяг Кітая Цаа Сіньлун (112)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (8)5-4Сцяг Англіі Адам Дафі (69)Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6)5-2Сцяг Англіі Алан Тэйлар (110)
Сцяг Англіі Джэймі Коўп (45)5-0Сцяг Англіі Гарэт ГрынСцяг Англіі Дэвід Гілберт (35)1-5Сцяг Англіі Мартын О'Донэл (86)
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг (56)5-3Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук (107)Сцяг Англіі Ян Бэрнс (64)3-5Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн (80)
Сцяг Кітая Лян Вэньбо (23)4-5Сцяг Англіі Дэвід Грэйс (84)Сцяг Англіі Майкл Холт (20)5-2Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс
Сцяг Кітая Сяа Гадун (25)5-2Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт (99)Сцяг Англіі Том Форд (28)4-5Сцяг Англіі Майк Дан (65)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын (60)4-5Сцяг Англіі Хамад Міа (101)Сцяг Англіі Пітэр Лайнс (54)5-3Сцяг Англіі Джоэль Уолкер (82)
Сцяг Індыі Панкай Адвані (62)5-3Сцяг Кітая Чэнь Джэ (78)Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй (57)5-0Сцяг Англіі Шон О’Саліван (89)
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (12)5-3Сцяг Англіі Ліам Хайфілд (72)Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (14)3-5Сцяг Англіі Гэры Уілсан (85)
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (16)5-1Сцяг Англіі Лі Пэйдж (108)Сцяг Англіі Марк Дэвіс (13)1-5Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс (87)
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (40)5-1Сцяг Англіі Мічэл ТрэвісСцяг Англіі Джымі Уайт (59)5-2Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл (96)
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (55)5-0Сцяг Уэльса Джэк Джонс (114)Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн (44)5-1Сцяг Шатландыі Рос М’юр (100)
Сцяг Уэльса Раян Дэй (21)5-2Сцяг Лівіі Халід Бэлаід (118)Сцяг Англіі Эндру Хігінсан (27)3-5Сцяг Мальты Тоні Драга (79)
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан (22)5-4Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык (113)Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (31)3-5Сцяг Англіі Бары Пінчэс (71)
Сцяг Англіі Джымі Робертсан (51)5-3Сцяг Англіі Сідні УілсанСцяг Англіі Найджэл Бонд (52)5-1Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (46)5-0Сцяг Шатландыі Рыс КларкСцяг Англіі Род Лоўлер (43)3-5Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (93)
Сцяг Англіі Джад Трамп (4)5-0Сцяг Англіі Эліят Слесар (104)Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2)5-0Сцяг Англіі Раян Кларк (109)

Соценныя серыі

У кваліфікацыйным раўндзе было выканана 22 соценныя серыі. Тры гульца зрабілі па два сэнчурыДуэйн Джонс (141 і 137), Раян Дэй (126 і 123) і Альфрэд Бёрдэн (122 і 109). Акрамя таго, Дуэйн Джонс аформіў вышэйшы брэйк раўнда у матчы супраць Джо Пэры — 141 ачко.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец100+Усе серыі 100+
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс2141, 137
Сцяг Індыі Панкай Адвані1136
Сцяг Англіі Джымі Уайт1135
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс1134
Сцяг Англіі Майкл Холт1127
Сцяг Уэльса Раян Дэй2126, 123
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн2122, 109
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс1118
Сцяг Англіі Майк Дан1117
Сцяг Англіі Шон Мёрфі1116
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл1115
Сцяг Англіі Джоэль Уолкер1113
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл1112
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален1112
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці1107
Сцяг Англіі Марк Сэлбі1107
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн1103
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд1100
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс1100
Увогуле22Найвышэйшы брэйк: 141 (Дуэйн Джонс)

Удзельнікі

У асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая прынялі ўдзел 64 удзельнікі, якія выйгралі матчы кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 4 уладальнікі ўалдкард. Тры гульцы з першых шаснаццаці сеяных не патрапілі на турнір: Марк Дэвіс (13), Роберт Мілкінс (14) і Джо Пэры (15).

Трохразовы пераможца турніру, Марк Уільямс з Уэльса прыняў удзел у пятнаццатым (з пятнаццаці) розыгрышы адкрытага чэмпіянату Кітая, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.

У асноўнай стадыі турніру ўдзельнічаў адзін аматар, які прайшоў кваліфікацыйны раўнд: Дуэйн Джонс з Уэльса, які перайграў Джо Пэры ў кваліфікацыі (5:2). Апроч таго, на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было яшчэ чацвёра кітайскіх аматараў, якія атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў: Чжаа Сіньтун, які ўжо атрымліваў такі ​​ж прывілей у 2013 годзе, а таксама навічкі турніру Чэнь Цзыфан, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

Павелічэнне колькасці ўдзельнікаў выклікала таксама вялікую колькасць дэбютантаў турніру. У 2014 годзе на адкрытым чэмпіянаце Кітая ўдзельнічала 23 дэбютанты: Майкл Уайт (32), Марк Джойс (38), Мэцью Сэлт (55), Адыт’я Мехта (61), Панкай Адвані (62), Цепчая Ун-Нух (67), Лука Брэсэль (68), Майкл Уослі (75), Сэм Бэйрд (76), Крэйг Стэдмэн (80), Дэвід Грэйс (84), Гэры Уілсан (85), Мартын О'Донэл (86), Дэвід Морыс (87), Кірэн Уілсан (88), Джэймі О’Ніл (91), Сцюарт Кэрынгтан (93), Джон Эстлі (94), Хамад Міа (101), Дуэйн Джонс, Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь і Янь Бінтаа.

З усіх удзельнікаў турніру васьмёра ўжо перамагалі на гэтым спаборніцтве раней: Марк Уільямс станавіўся чэмпіёнам тры разы (2002, 2006, 2010), Пітэр Эбдан — 2 разы (2009, 2012), а Джон Хігінс (1999), Дзін Цзюньхуэй (2005), Грэм Дот (2007), Стывен Магуайр (2008), Джад Трамп (2011) і Ніл Робертсан (2013) перамагалі па адным разе.

Самым узроставым удзельнікам адкрытага чэмпіянату Кітая стаў 51-гадовы Джымі Уайт. Тоні Дрэгу і Найджэлу Бонду падчас турніру было па 48 гадоў, а Дэйву Харальду — 47.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх адкрытых чэмпіянатах Кітая.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
ПРГулецДНДэбютНайлепшы вынікАСМВПФВФПФ50+[у 1]100+[у 1]НС[у 1]Ф/100+[у 1]Ф/50+[у 1]ПГ (£)[у 2]
11Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан11.02.19822006Перамога (2013)81811761,1%138746453,6%49111472,8212,55124,070
22Сцяг Англіі Марк Сэлбі19.06.19832002Фінал (2011, 2013)92719870,4%2161269058,3%86231402,519,39121,645
33Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй01.04.19872002Перамога (2005)102819967,9%2291309956,8%87261372,638,8184,975
46Сцяг Англіі Джад Трамп20.08.19892009Перамога (2011)5117463,6%95544156,8%3461302,7915,8387,765
54Сцяг Англіі Бары Хокінс23.04.19792006Паўфінал (2007)7125741,7%86394745,3%2161374,114,3340,765
65Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм21.05.19761999Чвэрцьфінал (2013)8157846,7%119576247,9%2941344,129,7547,710
79Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр13.03.19811999Перамога (2008)102415962,5%2001079353,5%70101472,8620128,145
88Сцяг Англіі Шон Мёрфі10.08.19822006Фінал (2008)82214863,6%173898451,4%5991372,9319,2283,540
97Сцяг Ганконга Марка Фу08.01.19781999Чвэрцьфінал (2005, 2007, 2010)1021111052,4%163788547,9%5371243,0823,2956,985
1010Сцяг Шатландыі Джон Хігінс18.05.19751999Перамога (1999)1337251267,6%30117113056,8%107201402,8115,05148,870
1114Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален22.02.19862008Паўфінал (2010)6137653,8%97504751,5%3751352,6219,443,175
1211Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн11.11.19822005Чвэрцьфінал (2005)71811761,1%128715755,5%3581403,661643,300
1613Сцяг Англіі Алістэр Картэр25.07.19792002Паўфінал (2010)92112957,1%157886956,1%5031193,1452,3363,850
1717Сцяг Шатландыі Грэм Дот12.05.19771999Перамога (2007)1222111150%169888152,1%53101263,1916,987,275
1818Сцяг Уэльса Марк Уільямс21.03.19751997Перамога (2002, 2006, 2010)1440291172,5%32218813458,4%111251372,912,88224,650
2022Сцяг Англіі Майкл Холт07.08.197819991/8 фіналу (2006)8113827,3%75294638,7%2061403,7512,540,030
2120Сцяг Уэльса Раян Дэй23.03.19802005Паўфінал (2008, 2009)51510566,7%109624756,9%4431232,4836,3345,020
2224Сцяг Англіі Пітэр Эбдан27.08.19701999Перамога (2009, 2012)1331201164,5%24813511354,4%80101383,124,8178,770
2426Сцяг Англіі Марк Кінг28.03.19741999Чвэрцьфінал (2010)101771041,2%125586746,4%3521123,5762,553,210
2525Сцяг Кітая Сяа Гадун10.02.198920051/8 фіналу (2009)363350%45212446,7%1011084,5455,200
2623Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл29.12.197119991/8 фіналу (2000)561516,7%40142635%5113784035,090
3230Сцяг Уэльса Майкл Уайт05.07.1991201400000003,000
3329Сцяг Ірландыі Кен Доэрці17.09.19691999Паўфінал (2005, 2006)1024141058,3%171937854,4%5881402,9521,3864,235
3432Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен08.03.197219991/16 фіналу (1999, 2000, 2002,
2008, 2009, 2010)
781712,5%63263741,3%1821393,531,538,590
3639Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі25.06.19912013Чвэрцьфінал (2013)143175%32191359,4%1321312,461613,300
3837Сцяг Англіі Марк Джойс11.08.19832014Уайлдкард раўнд (2013)000000010,925
3944Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл05.02.199120131/16 фіналу (2013)121150%146842,9%1053146,000
4045Сцяг Уэльса Джэймі Джонс14.02.19882012Уайлдкард раўнд (2012)11010%83537,5%30802,678,300
4240Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан29.06.19711999Фінал (2002)7136746,2%117625553%3661293,2519,562,350
4446Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн14.12.19762007Уайлдкард раўнд (2007)11010%72528,6%00<5011,085
4549Сцяг Англіі Джэймі Коўп12.09.19852006Фінал (2007)8157846,7%119605950,4%3551453,423,847,340
4641Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін08.08.198320111/16 фіналу (2011)121150%179852,9%511033,4177,225
4747Сцяг Англіі Роры МакЛаўд26.03.197120101/8 фіналу (2013)363350%37191851,4%621346,1718,523,565
4848Сцяг Кітая Юй Дэлу11.10.198720061/16 фіналу (2006, 2007, 2009)693633,3%66313547%2121173,14333,800
5057Сцяг Англіі Дэйв Харальд09.12.196619991/8 фіналу (2002, 2005, 2009)7114736,4%83414249,4%2151403,9516,638,125
5153Сцяг Англіі Джымі Робертсан03.05.198620131/16 фіналу (2013)121150%115645,5%431422,753,677,400
5256Сцяг Англіі Найджэл Бонд15.11.19651999Чвэрцьфінал (2008)7136746,2%91434847,3%1841385,0622,7540,680
5455Сцяг Англіі Пітэр Лайнс11.12.19691999Чвэрцьфінал (1999)253260%36201655,6%4065917,030
5558Сцяг Англіі Мэцью Сэлт07.03.1985201400000005,300
5654Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг11.07.197820131/16 фіналу (2013)121150%158753,3%70912,146,000
5752Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй16.08.198720061/8 фіналу (2009, 2010)484450%60303050%1821053,33302,825
5961Сцяг Англіі Джымі Уайт02.05.19621997Фінал (1997)
1/8 фіналу (2000, 2002, 2005, 2007)
8168850%119596049,6%2221105,4159,532,485
6159Сцяг Індыі Адыт’я Мехта31.10.1985201400000002,900
6263Сцяг Індыі Панкай Адвані24.07.1985201400000000
6573Сцяг Англіі Майк Дан20.11.197120081/16 фіналу (2008, 2010)231233,3%2091145%70922,8617,775
6669Сцяг Тайланда Джэймс Уотана17.01.19701997Паўфінал (1997)
1/8 фіналу (2006)
583537,5%59293049,2%1411474,215923,770
6762Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух18.04.1985201400000000
6871Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль08.03.1995201400000001,500
7168Сцяг Англіі Бары Пінчэс13.07.197020051/8 фіналу (2008)253260%34191555,9%1131273,0911,3316,200
7575Сцяг Англіі Майкл Уослі23.02.1990201400000000
7670Сцяг Англіі Сэм Бэйрд17.06.1988201400000002,050
7981Сцяг Мальты Тоні Драга22.09.196519991/16 фіналу (1999, 2002, 2010)341325%2571828%311208,332519,520
8080Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн14.07.1982201400000000
8486Сцяг Англіі Дэвід Грэйс05.05.1985201400000002,300
8583Сцяг Англіі Гэры Уілсан11.08.1985201400000001,100
8688Сцяг Англіі Мартын О'Донэл04.06.1986201400000000
8789Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс27.11.1988201400000001,325
8890Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан23.12.1991201400000000
9194Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл19.08.1986201400000000
9295Сцяг Кітая Лі Хан04.10.199020061/8 фіналу (2011)594544,4%66293743,9%1321335,08330
9398Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан14.05.1990201400000000
94100Сцяг Англіі Джон Эстлі13.01.1989201400000000
101106Сцяг Англіі Хамад Міа06.07.1993201400000000
А[у 3]Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс30.04.1993201400000000
УКА[у 3]Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань201400000000
УКА[у 3]Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь201400000000
УКА[у 3]Сцяг Кітая Янь Бінтаа16.02.2000201400000000
УКА[у 3]Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун03.04.199720131/16 фіналу (2013)121150%147750%30744,670
  1. 1 2 3 4 5 Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за самы лепшы брэйк турніру
  3. 1 2 3 4 5 Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг

Рэферы

Матчы асноўнай стадыі адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 абслугоўвала 17 рэферы, з якіх толькі Тэры Камільеры і Леа Скальян былі вопытнымі прафесійнымі суддзямі. Астатнія 15 рэферы былі прадстаўнікамі Кітая.

  • Сцяг Мальты Тэры Камільеры — суддзя фінальнага матча
  • Сцяг Шатландыі Леа Скальян
  • Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
  • Сцяг Кітая Шы Цзяалун
  • Сцяг Кітая Дэн Шыхаа
  • Сцяг Кітая Пэгі Лі
  • Сцяг Кітая Се Ісінь
  • Сцяг Кітая Чжан Сінь
  • Сцяг Кітая Шэн Чун'ю
  • Сцяг Кітая Цзян Чжэн'юань
  • Сцяг Кітая Ван Лэй
  • Сцяг Кітая Лі Хун
  • Сцяг Кітая Ван Пэнчэн
  • Сцяг Кітая Тан Сюй
  • Сцяг Кітая Сунь Юэ
  • Сцяг Кітая Лу Канмін
  • Сцяг Кітая Шэн Цзе

Уайлдкард раўнд

Чатыры кітайскія аматары атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Чэнь Цзыфань, Юань Сыцзюнь, Янь Біньтаа і Чжаа Сіньтун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Юя Дэлу, Лукі Брэсэля, Джона Эстлі і Сэма Бэйрда.

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Кітая Юй Дэлу (48) 5-2 Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль (68) 5-2 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь
Сцяг Англіі Джон Эстлі (94) 5-2 Сцяг Кітая Янь Біньтаа
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд (76) 2-5 Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун

Асноўная сетка

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                                         
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
42  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 4  
39  Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 3
18  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 4  
66  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 5  
38  Сцяг Англіі Марк Джойс 0  
  66  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 1
  48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 5  
48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 5
 Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 3  
  1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5  
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 3  
11  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален А  
68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль П  
  68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 5
  26  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1  
36  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 3
26  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5  
  68  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5  
47  Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 4  
  17  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 5
  50  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 4  
50  Сцяг Англіі Дэйв Харальд П
7  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр А  
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6  
16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2  
8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
45  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 5  
  56  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 0  
56  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5
84  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 3  
  8  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
25  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5  
101  Сцяг Англіі Хамад Міа 2  
  25  Сцяг Кітая Сяа Гадун 3
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
62  Сцяг Індыі Панкай Адвані 1
12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 5  
  12  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
40  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 0  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  55  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2  
55  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 5
21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 2  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3  
22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5  
51  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 3  
  22  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 5
  4  Сцяг Англіі Джад Трамп 4  
46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1
4  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
1  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 10
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
94  Сцяг Англіі Джон Эстлі 1  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  67  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 3  
33  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 0
67  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 5  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
32  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
УК  Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 2  
  32  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1
  10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 2
10  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5  
  3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5  
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 2  
9  Сцяг Ганконга Марка Фу 5  
92  Сцяг Кітая Лі Хан 3  
  9  Сцяг Ганконга Марка Фу 3
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
61  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 4
24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5  
  24  Сцяг Англіі Марк Кінг 5
  91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 3  
88  Сцяг Англіі Кірэн Уілсан 3  
91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 5  
  91  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 5
  34  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 2  
34  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен П
5  Сцяг Англіі Бары Хокінс А  
3  Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 6
65  Сцяг Англіі Майк Дан 0  
6  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм А  
86  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл П  
  86  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 4  
  80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 5  
80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 5
20  Сцяг Англіі Майкл Холт 1  
  80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 3  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
65  Сцяг Англіі Майк Дан 5  
54  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 4  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5
  57  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 3  
57  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 5
85  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 2  
  65  Сцяг Англіі Майк Дан 5
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3  
87  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 2  
59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 5  
  59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 5
  44  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 3  
44  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн П
79  Сцяг Мальты Тоні Драга А  
  59  Сцяг Англіі Джымі Уайт 1
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
71  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 2  
52  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5  
  52  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
93  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 3
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  

Фінал

Ніл Робертсан, лідар сусветнага рэйтынгу, выйшаў у чацвёрты рэйтынгавы фінал у сезоне 2013/2014, выйграўшы два з трох папярэдніх: Усі Класік і чэмпіянат Вялікабрытаніі. У фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013 ён саступіў Марка Фу з Ганконга з лікам 6:9. Апроч таго, ён прайграў у рашаючым паядынку першага этапу еўратура Джону Хігінсу (1:4). Для Дзіна Дзюньхуэя гэты фінал стаў шостым фіналам рэйтынгавага ўзроўню ў сезоне. Ён выйграў ужо чатыры турніры, Шанхай Мастэрс, адкрыты чэмпіянат Індыі, International Championship і German Masters, і ў выпадку пятай перамогі ён мог паўтарыць рэкорд Стывена Хендры, які выйграў 5 рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991. У апошнім фінальным паядынку, на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, ён прайграў Роні О’Салівану з лікам 3:9. Як і супернік, Дзін аднойчы ў сезоне быў у фінале міні-рэйтынгавага турніру і пацярпеў паражэнне: у фінале пятага этапу еўрапейскага туру ён прайграў Марку Алену (1:4).

Дзін Дзюньхуэй у трэці раз выйшаў у фінал адкрытага чэмпіянату Кітая. У 2005 годзе ён атрымаў уайлдкард і выйграў на турніры, адолеўшы ў фінальным паядынку Стывена Хендры (9:5). У фінале розыгрышу 2010 года ён саступіў у фінальным матчы Марку Уільямсу з лікам 6:10. Ніл Робертсан да гэтага аднойчы выходзіў у фінал турніру і з'яўляўся яго дзеючым чэмпіёнам, атрымаўшы перамогу ў 2013 годзе: у фінале ён перайграў Марка Сэлбі з лікам 10:6. І Дзін і Робертсан былі адзінымі прадстаўнікамі сваіх краін, якім удавалася выйсці ў фінал гэтага турніру.

Да гэтага першынства гульцы двойчы перасякаліся ў рашаючым паядынках на рэйтынгавых турнірах, атрымаўшы па адной перамоге: у фінале Гран-пры 2009 года Робертсан перамог суперніка з лікам 9:4, а ў Гранд-фінале PTC 2013 кітайскі снукерыст выйграў у фінальным матчы з лікам 4:3.

Для Дзіна Дзюньхуэя фінал адкрытага чэмпіянату Кітая 2014 стаў чатырнаццатым рэйтынгавым фіналам у кар'еры, з якіх да гэтага ён прайграў тры, выйграўшы дзесяць тытулаў. У прафесійнай кар'еры Ніла Робертсана гэты фінал таксама стаў чатырнаццатым вырашальным матчам рэйтынгавага ўзроўню. Да гэтага, ён атрымаў перамогу на дзевяці рэйтынгавых турнірах і чатыры разы саступаў у фіналах.

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Тэры Камільеры.
Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 6 красавіка 2014
Ніл Робертсан (1)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
5:10 Дзін Дзюньхуэй (3)
Сцяг Кітая Кітай
Дзённая сесія: 0:98 (87), 0:63 (61), 58:67, 74:21, 0:123 (119), 6:110 (59), 20:71, 102:1 (102), 57:71
Вячэрняя сесія: 63:13 (57), 5:125 (104), 64:49, 0:87 (67), 74:9 (57), 13:98 (66)
102 Найвышэйшая серыя 119
1 Соценныя серыі 2
3 Серыі 50+ 7

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

Нягледзячы на тое, што колькасць матчаў у асноўнай стадыі турніру павялічылася амаль у 2 разы (з 38 да 62) на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 было зроблена толькі 23 соценныя серыі, што на восем сэнчуры менш, чым у 2013 годзе. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, да канца турніру дасягнула 231 брэйка.

Лідарамі па колькасці паўсоценных брэйкаў, выкананых у рамках турніру, сталі фіналісты — Дзін Дзюньхуэй і Ніл Робертсан, якія зрабілі 41 серыю «50+» на дваіх (24 і 17 адпаведна). Апроч таго, Дзін стаў адзіным гульцом, які зрабіў тры соценныя серыі, з якіх дзве ён аформіў у фінальным матчы. Найвышэйшую серыю на турніры, 142 балы, аформіў Сяа Гадун у матчы першага раўнда супраць Хамада Міа, за што атрымаў дадатковы прыз, які складаў 2000£.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец50+100+50-100Усе серыі 50+
Сцяг Кітая Сяа Гадун413142; 81, 52, 51
Сцяг Кітая Лі Хан312136; 55, 51
Сцяг Англіі Бары Пінчэс110133
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс211130; 61
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй514129; 74, 72, 61, 57
Сцяг Кітая Юй Дэлу1129129, 104; 81, 78, 71, 69, 67, 66, 62, 59, 51
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс110128
Сцяг Уэльса Раян Дэй110127
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан725126, 119; 86, 65, 58, 56, 53
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй24321124, 119, 104; 87, 87, 83, 72, 69, 67, 67, 66, 64, 62, 61, 59, 58, 56, 56, 55, 54, 53, 53, 53, 53
Сцяг Англіі Хамад Міа211117; 73
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс624115, 103; 86, 63, 55, 53
Сцяг Англіі Джымі Уайт514110; 91, 72, 60, 60
Сцяг Уэльса Майкл Уайт615109; 85, 72, 70, 64, 64
Сцяг Англіі Марк Сэлбі1019107; 78, 73, 68, 67, 67, 67, 64, 54, 51
Сцяг Англіі Алістэр Картэр1019106; 71, 62, 61, 59, 58, 57, 55, 53, 50
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан17116102; 91, 86, 86, 79, 71, 70, 69, 67, 63, 60, 60, 60, 59, 57, 57, 57
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн716100; 81, 73, 69, 68, 51, 50
Сцяг Ганконга Марка Фу60697, 76, 68, 54, 51, 50
Сцяг Англіі Шон Мёрфі60696, 90, 69, 69, 55, 51
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан10196
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг40495, 70, 53, 50
Сцяг Тайланда Джэймс Уотана30393, 66, 62
Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл90992, 87, 72, 66, 61, 60, 54, 54, 53
Сцяг Кітая Джаа Сіньтун40485, 83, 79, 50
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль50584, 74, 55, 55, 50
Сцяг Англіі Найджэл Бонд20284, 68
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан30384, 59, 56
Сцяг Шатландыі Грэм Дот70783, 71, 64, 54, 52, 52, 51
Сцяг Англіі Майкл Уослі20282, 61
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух60681, 69, 67, 61, 59, 53
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін10180
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн40479, 73, 63, 62
Сцяг Англіі Марк Кінг70785, 79, 62, 59, 58, 54, 52
Сцяг Англіі Кірэн Уілсан10175
Сцяг Уэльса Марк Уільямс60674, 74, 70, 58, 57, 54
Сцяг Англіі Джад Трамп60670, 70, 63, 62, 62, 54
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд20269, 63
Сцяг Англіі Джымі Робертсан20268, 63
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл30368, 54, 52
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл30365, 51, 50
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн10165
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен10165
Сцяг Англіі Гэры Уілсан10165
Сцяг Англіі Майк Дан40463, 60, 59, 57
Сцяг Англіі Дэйв Харальд20263, 51
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс10162
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі10162
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд20260, 59
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт20255, 50
Сцяг Англіі Джон Эстлі10152
Увогуле23123208Вышэйшы брэйк: 142 (Сяа Гадун)

Статыстыка турніру

Дзін Дзюньхуэй выйграў на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў другі раз, зраўняўшыся па колькасці перамог з Роні О’Саліванам і Пітэрам Эбданам. Тры разы турнір выйграваў толькі Марк Уільямс.

Дзін выйграў свой шаснаццаты прафесійны і адзінаццаты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама пяты — у сезоне 2013/2014. Такім чынам, ён паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 1990/1991.

Выйграўшы на адкрытым чэмпіянаце Кітая, Дзін Дзюньхуэй абышоў па колькасці рэйтынгавых перамог Джымі Уайта і ўвайшоў у шасцёрку гульцоў, якія выйгралі больш за 10 тытулаў рэйтынгавага тыпу, Стывен Хендры (36), Стыў Дэвіс (28), Роні О’Саліван (26), Джон Хігінс (25) і Марк Уільямс (18).

Статыстыка гульцоў

ГулецАпошні матчМВПФВФПФ50+100+ВСФ/50+Ф/100+ПГ (£)РА
Сцяг Кітая Дзін ДзюньхуэйФінал: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 10:566049361373,5 %2431242,0416,3385,0007,000
Сцяг Аўстраліі Ніл РобертсанФінал: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 5:1065158312753,4 %1711023,415835,0005,600
Сцяг Англіі Алістэр Картэр1/2 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2:654136221461,1 %1011063,63621,0004,480
Сцяг Англіі Майк Дан1/2 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 0:654139201951,3 %40639,7521,0004,480
Сцяг Англіі Марк Сэлбі1/4 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:543128181064,3 %1011072,82812,5003,500
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн1/4 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3:543130181260 %711004,293012,5003,500
Сцяг Шатландыі Грэм Дот1/4 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3:543133181554,5 %70834,7112,5003,500
Сцяг Англіі Марк Кінг1/4 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 2:543132171553,1 %70854,5712,5003,500
Сцяг Англіі Шон Мёрфі1/8 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3:53211913668,4 %60963,168,0002,660
Сцяг Кітая Юй Дэлу1/8 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:543130191163,3 %1121292,73158,0002,660
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс1/8 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 2:53212012860 %621153,33108,0002,660
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль1/8 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 2:53212012860 %508448,0002,660
Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 3:532123131056,5 %90922,568,0002,660
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн1/8 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:532123131056,5 %40795,758,0002,660
Сцяг Англіі Джымі Уайт1/8 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1:532121111052,4 %611103,5218,0002,660
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан1/8 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 3:532125131252 %721263,5712,58,0002,660
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух1/16 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 3:5211138561,5 %60812,176,5001,960
Сцяг Англіі Джад Трамп1/16 фіналу: Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 4:5211159660 %60702,56,5001,960
Сцяг Тайланда Джэймс Уотана1/16 фіналу: Сцяг Кітая Юй Дэлу 1:5211116554,5 %30933,676,5001,960
Сцяг Кітая Сяа Гадун1/16 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 3:5211158753,3 %411423,75156,5001,960
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй1/16 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 3:5211158753,3 %511293156,5001,960
Сцяг Уэльса Марк Уільямс1/16 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:5211179852,9 %60742,836,5001,960
Сцяг Ганконга Марка Фу1/16 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 3:5211168850 %60972,676,5001,960
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт1/16 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 2:5211147750 %205576,5001,960
Сцяг Уэльса Майкл Уайт1/16 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1:5211136746,2 %511092,6136,5001,960
Сцяг Англіі Найджэл Бонд1/16 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1:5211136746,2 %20846,56,5001,960
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл1/16 фіналу: Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1:5211146842,9 %30654,676,5001,960
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг1/16 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0:5211135838,5 %40953,256,5001,960
Сцяг Англіі Дэйв Харальд1/16 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4:510194544,4 %20634,56,5001,960
Сцяг Англіі Мартын О'Донэл1/16 фіналу: Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 4:510194544,4 %006,5001,960
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн1/16 фіналу: Сцяг Англіі Джымі Уайт 3:510183537,5 %106586,5001,960
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен1/16 фіналу: Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 2:510172528,6 %106576,5001,960
Сцяг Кітая Джаа Сіньтун1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Майкл Уайт 2:5211147750 %40853,53,0000
Сцяг Англіі Джон Эстлі1/32 фіналу: Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 1:5211136746,2 %1052133,0001,260
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан1/32 фіналу: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:510194544,4 %308433,0001,260
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд1/32 фіналу: Сцяг Шатландыі Грэм Дот 4:510194544,4 %20694,53,0001,260
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс1/32 фіналу: Сцяг Англіі Майк Дан 4:510194544,4 %00443,0001,260
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта1/32 фіналу: Сцяг Англіі Марк Кінг 4:510194544,4 %00423,0001,260
Сцяг Кітая Лі Хан1/32 фіналу: Сцяг Ганконга Марка Фу 3:510183537,5 %311362,6783,0001,260
Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс1/32 фіналу: Сцяг Кітая Юй Дэлу 3:510183537,5 %11128883,0000
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3:510183537,5 %30682,673,0001,260
Сцяг Англіі Джымі Робертсан1/32 фіналу: Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 3:510183537,5 %206843,0001,260
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан1/32 фіналу: Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3:510183537,5 %109683,0001,260
Сцяг Англіі Кірэн Уілсан1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 3:510183537,5 %107583,0001,260
Сцяг Англіі Дэвід Грэйс1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 3:510183537,5 %106283,0001,260
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі1/32 фіналу: Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 3:510183537,5 %106283,0001,260
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джымі Уайт 2:510172528,6 %211303,573,0001,260
Сцяг Англіі Хамад Міа1/32 фіналу: Сцяг Кітая Сяа Гадун 2:510172528,6 %211173,573,0001,260
Сцяг Англіі Бары Пінчэс1/32 фіналу: Сцяг Англіі Найджэл Бонд 2:510172528,6 %11133773,0001,260
Сцяг Уэльса Раян Дэй1/32 фіналу: Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2:510172528,6 %11127773,0001,260
Сцяг Англіі Майкл Уослі1/32 фіналу: Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2:510172528,6 %20823,53,0001,260
Сцяг Англіі Гэры Уілсан1/32 фіналу: Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 2:510172528,6 %106573,0001,260
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін1/32 фіналу: Сцяг Англіі Джад Трамп 1:510161516,7 %108063,0001,260
Сцяг Індыі Панкай Адвані1/32 фіналу: Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 1:510161516,7 %00453,0001,260
Сцяг Англіі Джэймі Коўп1/32 фіналу: Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1:510161516,7 %00393,0001,260
Сцяг Англіі Майкл Холт1/32 фіналу: Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 1:510161516,7 %00383,0001,260
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс1/32 фіналу: Сцяг Англіі Алістэр Картэр 0:51015050 %00463,0001,260
Сцяг Англіі Марк Джойс1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 0:51015050 %00363,0001,260
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці1/32 фіналу: Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 0:51015050 %00353,0001,260
Сцяг Англіі Сэм БэйрдУК раўнд: Сцяг Кітая Джаа Сіньтун 2:510172528,6 %20603,53,0001,260
Сцяг Кітая Юань СідзюньУК раўнд: Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 2:510172528,6 %004000
Сцяг Кітая Янь БіньтааУК раўнд: Сцяг Англіі Джон Эстлі 2:510172528,6 %003900
Сцяг Кітая Чэнь ЗіфанУК раўнд: Сцяг Кітая Юй Дэлу 2:510172528,6 %003400

Статыстыка паводле краін

Краіна1/32 фіналу1/16 фіналу1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФінал
КУКУКУКУКУКУ
Сцяг Кітая Кітай69,38412,5212,5112,5125150
Сцяг Аўстраліі Аўстралія11,5613,1316,25112,5125150
Сцяг Англіі Англія3453,1316501062,5562,525000
Сцяг Шатландыі Шатландыя46,2526,25212,5112,50000
Сцяг Бельгіі Бельгія11,5613,1316,25000000
Сцяг Уэльса Уэльс69,3839,3800000000
Сцяг Тайланда Тайланд34,6939,3800000000
Сцяг Ірландыі Ірландыя34,6913,1300000000
Сцяг Ганконга Ганконг11,5613,1300000000
Сцяг Індыі Індыя23,130000000000
Сцяг Нарвегіі Нарвегія11,560000000000
Сцяг Мальты Мальта11,560000000000
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя11,560000000000

Агульная статыстыка

КваліфікацыяУК раўнд1/32 фіналу1/16 фіналу1/8 фіналуЧвэрцьфіналыПаўфіналыФіналУвогуле
Колькасць гульцоў1288643216842 68
Колькасць матчаў64427168421 62
Колькасць фрэймаў444 (576)28 (36)194 (243)119 (144)61 (72)31 (36)14 (22)15 (19) 462 (572)
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы6,9477,197,447,637,75715
Самая буйная перамога5:0 (12)5:2 (4)5:0 (3)5:0 (1)5:1 (1)5:2 (1)6:0 (1)10:5 (1) 6:0 (1)
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі100441000 9
Колькасць серый 50+235121035824141010 231
Колькасць соценных серый2211224013 23
Найвышэйшая серыя141 (Д.Джонс)129 (Юй Д.)142 (Сяа Г.)110 (Дж.Уайт)126 (П.Эбдан)85 (М.Кінг)106 (А.Картэр)119 (Дзін Цз.) 142 (Сяа Г.)
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы3,6733,813,6333,5510 3,73
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы0,340,250,440,130,500,53 0,37
Ф/50+1,892,331,882,052,542,211,41,5 2
Ф/100+20,182816,1759,515,25145 20,09

Змены ў рэйтынгу

Сітуацыя да турніру

Апошні рэйтынг перад адкрытым чэмпіянатам Кітая 2014 быў сфармаваны паводле вынікаў апошняга рэйтынгавага турніру — Гранд-фінала PTC 2014. Па ім была праведзена жараб'ёўка на галоўны турнір сезона - чэмпіянат свету, такім чынам, адкрыты чэмпіянат Кітая ўжо не ўплываў на расстаноўку сіл удзельнікаў пры фарміраванні сеткі сусветнага першынства. Першая тройка, Ніл Робертсан, Марк Сэлбі і Дзін Дзюньхуэй, заставалася нязменнай ужо на працягу пяці месяцаў (з 4 лістапада 2013 года), адарваўшыся ад бліжэйшага пераследніка, Бары Хокінса, больш чым на 10000 балаў. За Бары ішлі следам Сцюарт Бінэм (адставанне ад Хокінса - 1180 ачкоў) і Джад Трамп (адставанне ад Бінэма - 680 ачкоў). Марка Фу з Ганконга, які здолеў увайсці ў топ-7 да жараб'ёўкі чэмпіянату свету[сдт 1], адставаў ад Трампа на 1890 ачкоў. За ім размясціўся Шон Мёрфі з адставаннем у 490 балаў. Мёрфі і Фу мелі добрую магчымасць выкарыстаць адкрыты чэмпіянат Кітая, каб абагнаць або наблізіцца да сваіх бліжэйшых супернікаў, бо англічанін саступіў на турніры 2012 года ў першым матчы, а Марка наогул не прайшоў кваліфікацыю на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2012 года. За імі ішлі шатландцы Стывен Магуайр (адставанне ад Мёрфі - 5220 ачкоў) і Джон Хігінс (адставанне ад Магуайра - 685 ачкоў). Хігінс таксама мог разлічваць на ўздым у рэйтынгу паводле вынікаў турніру, бо Стывен, фіналіст чэмпіянату ў 2012 годзе, за некалькі дзён да матчаў першага раўнда зняўся з турніру і, адпаведна, страціў больш за 4000 ачкоў паводле вынікаў першынства. За шатландскімі гульцамі размясціліся Рыкі Уолдэн (адставанне ад Хігінса - больш за 3000 ачкоў) і Марк Дэвіс (адставанне ад Уолдэна - 295 ачкоў), аднак Марк саступіў у кваліфікацыі да турніру і забяспечыў сабе страту 245 балаў. Замыкалі топ-15 сусветнага рэйтынгу, якія забяспечылі сабе трапленне на чэмпіянат свету без кваліфікацыйных матчаў[сдт 1], Алістэр Картэр (адставанне ад Дэвіса - 440 ачкоў), Марк Ален (адставанне ад Картэра - 395 ачкоў) і Джо Пэры (адставанне ад Алена - 640 ачкоў). Марк Ален меў нядрэнныя шанцы абагнаць па меншай меры двух бліжэйшых супернікаў, бо ў 2012 годзе вылецеў у першым крузе ў той час, як Картэр дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі. Шаснаццатае месца займаў Роберт Мілкінс з адставаннем ад Пэры больш чым у 1000 балаў. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які займаў 24 месца ў рэйтынгу і знаходзіўся ў дрэннай форме ў апошні час, мог упершыню з 1993 года апынуцца за межамі топ-32, бо губляў 7000 балаў пасля чэмпіянату. Дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, які не прыехаў на турнір і забяспечыў сабе страту 3500 рэйтынгавых ачкоў, таксама паставіў пад пытанне сваё знаходжанне сярод 32 лепшых снукерыстаў.

  1. 1 2 Звычайна топ-16 гульцоў сусветнага рэйтынгу трапляла на чэмпіянат свету без кваліфікацыі, але з-за таго, што дзеючы чэмпіён свету, Роні О’Саліван, аўтаматычна пасеяны на сусветным першынстве пад першым нумарам, знаходзіўся за межамі топ-16, у сезоне 2013/2014 актуальней было разглядаць трапленне ў топ-15.

Сітуацыя пасля турніру

Паколькі рэйтынг уключае ў сябе ачкі, набраныя гульцамі за два гады, пасля турніру снукерысты, атрымаўшы ачкі за адкрыты чэмпіянат Кітая 2014, страцілі ачкі, набраныя імі ў рамках адкрытага чэмпіяната Кітая 2012.

Пераможца турніру, Дзін Дзюньхуэй, пасля пяцімесячнага знаходжання на трэцяй пазіцыі абышоў Марка Сэлбі і ўпершыню ў сваёй кар'еры падняўся на другое месца ў сусветным рэйтынгу. Адрыў Дзіна ад англічаніна пасля адкрытага чэмпіянату Кітая склаў больш за 800 балаў. Дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, Шон Мёрфі падняўся на тры радкі і заняў пятае месца ў рэйтынгу, абышоўшы Сцюарта Бінэма на 20 ачкоў, Марка Фу — на 35 ачкоў і Джада Трампа, які апусціўся на восьмую пазіцыю, — на 840 ачкоў. Фіналіст турніру 2012 года, Стывен Магуайр, які не прыехаў на чэмпіянат, страціў больш за 4000 ачкоў і ўпаў на чатыры радкі, заняўшы трынаццатую пазіцыю. Гэта пацягнула за сабой уздым Джона Хігінса на дзевятае месца, Рыкі Уолдэна — на дзесятае месца і паўфіналіста адкрытага чэмпіянату Кітая, Алістера Картэра, — на адзінаццатае месца. Чвэрцьфіналіст турніру Марк Кінг падняўся на 23-е месца. Пераможца адкрытага чэмпіянату Кітая 2012, Пітэр Эбдан, які выйшаў у 1/8 фіналу, упаў на 6 радкоў, але здолеў захаваць месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу, замацаваўшыся на 30-м месцы. А пяціразовы і дзеючы чэмпіён свету Роні О’Саліван упершыню з 1994 года вылецеў з топ-32, таксама апусціўшыся на 6 пазіцый. 56-гадовы Стыў Дэвіс, які праводзіў у мэйн-туры 36-ы сезон, прайграўшы ў кваліфікацыі, вылецеў з топ-64 і апусціўся на 68 месца ў грашовым рэйтынгу[спт 1], што пакідала яму мала шанцаў на тое, каб застацца на наступны сезон сярод прафесіяналаў. У сваю чаргу, другі ўзроставы гулец мэйн-тура Джымі Уайт, які знаходзіўся ў падобнай сітуацыі, дзякуючы выхаду ў 1/8 фіналу, умацаваўся на 61-й пазіцыі ў ачковым і 60-й пазіцыі ў грашовым рэйтынгу[спт 1].

  1. 1 2 Вылет гульцоў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2013/2014 ажыццяўляўся не паводле вынікаў ачковага рэйтынгу, а паводле вынікаў двухгадовага грашовага рэйтынгу, які павінен увайсці ў сілу ў якасці афіцыйнага сусветнага рэйтынгу з сезона 2014/2015.

У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў адкрытага чэмпіянату Кітая 2014.

Гулец АДТ МДТ СА НА АПТ МПТ ЗР
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 88,800 1 3,500 5,600 90,900 1
Сцяг Кітая Дзін Дзюньхуэй 83,660 3 4,480 7,000 86,180 2 Уздым1
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 84,480 2 2,660 3,500 85,320 3 Падзенне1
Сцяг Англіі Бары Хокінс 73,500 4 1,960 1,260 72,800 4
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 69,260 8 980 2,660 70,940 5 Уздым3
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 72,320 5 2,660 1,260 70,920 6 Падзенне1
Сцяг Ганконга Марка Фу 69,750 7 805 1,960 70,905 7
Сцяг Англіі Джад Трамп 71,640 6 3,500 1,960 70,100 8 Падзенне2
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 63,395 10 2,660 2,660 63,395 9 Уздым1
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 60,350 11 2,660 3,500 61,190 10 Уздым1
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 59,615 13 3,500 4,480 60,595 11 Уздым2
Сцяг Англіі Марк Дэвіс 60,055 12 805 560 59,810 12
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 64,080 9 5,600 1,260 59,740 13 Падзенне4
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 59,220 14 980 1,260 59,500 14
Сцяг Англіі Джо Пэры 58,580 15 1,960 560 57,180 15
Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 57,165 16 630 560 57,095 16
Сцяг Шатландыі Грэм Дот 55,480 17 2,660 3,500 56,320 17
Сцяг Уэльса Марк Уільямс 55,165 18 2,660 1,960 54,465 18
Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 52,260 19 980 560 51,840 19
Сцяг Уэльса Раян Дэй 49,655 20 805 1,260 50,110 20
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 49,610 21 1,610 560 48,560 21
Сцяг Англіі Майкл Холт 47,100 22 1,960 1,260 46,400 22
Сцяг Англіі Марк Кінг 43,270 26 1,960 3,500 44,810 23 Уздым3
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 44,370 23 1,960 1,960 44,370 24 Падзенне1
Сцяг Кітая Сяа Гадун 43,670 25 1,260 1,960 44,370 24 Уздым1
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 40,145 30 1,260 1,960 40,845 26 Уздым4
Сцяг Англіі Бэн Вуластан 41,755 28 1,960 560 40,355 27 Уздым1
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 40,380 29 1,610 1,260 40,030 28 Уздым1
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 39,825 32 1,960 1,960 39,825 29 Уздым3
Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 44,050 24 7,000 2,660 39,710 30 Падзенне6
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 40,045 31 910 560 39,695 31
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 39,520 33 805 560 39,275 32 Уздым1
Сцяг Англіі Роні О’Саліван 42,640 27 3,500 0 39,140 33 Падзенне6
Сцяг Англіі Марк Джойс 38,155 37 455 1,260 38,960 34 Уздым3
Сцяг Шатландыі Алан МакМанус 39,040 34 1,610 560 37,990 35 Падзенне1
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 38,115 38 980 560 37,695 36 Уздым2
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 36,155 41 0[зр 1] 1,260 37,415 37 Уздым4
Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 38,670 35 1,960 560 37,270 38 Падзенне3
Сцяг Англіі Том Форд 38,650 36 1,960 560 37,250 39 Падзенне3
Сцяг Англіі Род Лоўлер 36,135 42 0[зр 1] 560 36,695 40 Уздым2
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 36,880 39 1,610 1,260 36,530 41 Падзенне2
Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 36,480 40 1,610 1,260 36,130 42 Падзенне2
Сцяг Шатландыі Энтані МакГіл 35,120 44 455 1,260 35,925 43 Уздым1
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 34,250 46 910 1,960 35,300 44 Уздым2
Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 35,200 43 630 560 35,130 45 Падзенне2
Сцяг Кітая Юй Дэлу 33,605 48 1,610 2,660 34,655 46 Уздым2
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 34,835 45 1,960 1,260 34,135 47 Падзенне2
Сцяг Англіі Роры МакЛаўд 33,760 47 1,960 1,260 33,060 48 Падзенне1
Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 30,180 52 0[зр 1] 1,960 32,140 49 Уздым3
Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 31,150 50 0[зр 1] 560 31,710 50
Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 29,625 54 0[зр 1] 1,960 31,585 51 Уздым3
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 30,135 53 455 1,260 30,940 52 Уздым1
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 31,390 49 1,960 1,260 30,690 53 Падзенне4
Сцяг Англіі Найджэл Бонд 29,025 56 630 1,960 30,355 54 Уздым2
Сцяг Кітая Лю Чуан 30,875 51 1,610 560 29,825 55 Падзенне4
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 28,280 58 630 1,960 29,610 56 Уздым2
Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 29,265 55 1,260 1,260 29,265 57 Падзенне2
Сцяг Англіі Дэйв Харальд 28,460 57 1,260 1,960 29,160 58 Падзенне1
Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 27,770 59 0[зр 1] 1,260 29,030 59
Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 26,530 62 0 1,960 28,490 60 Уздым2
Сцяг Англіі Джымі Уайт 27,155 61 1,960 2,660 27,855 61
Сцяг Індыі Панкай Адвані 26,450 63 0 1,260 27,710 62 Уздым1
Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 27,555 60 630 560 27,485 63 Падзенне3
Сцяг Англіі Майк Дан 23,290 72 630 4,480 27,140 64 Уздым8
Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 26,280 64 1,610 560 25,230 71 Падзенне7
  1. 1 2 3 4 5 6 Гулец вылецеў з мэйн-тура паводле вынікаў сезона 2011/2012, апынуўшыся за межамі топ-64. Нягледзячы на тое, што ён вярнуў сабе месца сярод прафесіяналаў, рахунак яго рэйтынгавых ачкоў пачаўся з нуля.

Відэа

Кваліфікацыя

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.