Адкрыты чэмпіянат ЗША 2013 | |
Тэрміны: | 26 жніўня — 9 верасня 2013 |
---|---|
Месца: | Нацыянальны тэнісны цэнтр Білі Джын Кінг |
Горад: | Нью-Ёрк |
Краіна: | ЗША |
Пакрыццё: | Хард |
Фармат: | Турніры Вялікага шлема |
Агульны прызавы фонд: | $34,300,000 |
Пераможцы | |
Мужчынскі адзіночны разрад | |
Пераможца: | Новак Джокавіч |
Фіналіст: | Рафаэль Надаль |
Лік: | 6:2, 3:6, 6:4, 6:1 |
Жаночы адзіночны разрад | |
Пераможца: | Серэна Уільямс |
Фіналістка: | Вікторыя Азаранка |
Лік: | 7:5, 6:7(6:8), 6:1 |
Мужчынскі парны разрад | |
Пераможцы: | Леандэр Паес / Радэк Штэпанек |
Фіналісты: | Аляксандр Пея / Бруну Суарэш |
Лік: | 6:1, 6:3 |
Жаночы парны разрад | |
Пераможцы: | Андрэа Главачкава / Люцыя Градэцкая |
Фіналісткі: | Эшлі Барці / Кейсі Дэлакуа |
Лік: | 6:7(4:7), 6:1, 6:4 |
←2012 ● Адкрыты чэмпіянат ЗША ● 2014→ |
Адкрыты чэмпіянат ЗША 2013 (англ.: US Open 2013) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 26 жніўня да 9 верасня 2013 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2013 годзе. Турнір стаў 133-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $34,300,000, амаль на 9 мільёнаў перавысіўшы прызавы фонд 2012 года і стаўшы найбуйнейшым прызавым фондам тэніснага спаборніцтва ў 2013 годзе.
Дзеючымі чэмпіянамі ў адзіночных разрадах былі брытанец Эндзі Марэй і амерыканка Серэна Уільямс. Уільямс паспяхова абараніла тытул, перамогшы ў фінале беларуску Вікторыю Азаранка і стаўшы пяціразовай чэмпіёнкай адкрытага чэмпіянату ЗША, а Марэй саступіў у чвэрцьфінальным матчы Станісласу Ваўрынку. Пераможцам мужчынскага турніру ў другі раз стаў іспанец Рафаэль Надаль, які перайграў у фінале Новака Джокавіча з Сербіі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2013