Вёска
Адахаўшчына
± | ||||||||||||||||||||||
Ада́хаўшчына[1] (трансліт.: Adachaŭščyna, руск.: Адаховщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўнач ад Баранавічаў, каля р. Шчара.
Гісторыя
У 1866 годзе тут пабудавана Ільінская царква, якую наведвала каля 3 тыс. вернікаў (1879). Царкве належала 60 дзесяцін зямлі, у тым ліку 30 дзесяцін ворыва. У 1886 годзе сяло, 2 царквы і школа.
У 1909 годзе сяло і маёнтак у Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1944 годзе спалілі вёску і загубілі З жыхароў. На франтах вайны загінулі 11 вяскоўцаў.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].
У 1970 годзе да яе далучаны суседнія вёскі Адахаўшчына 2-я і Адахаўшчына 3-я.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1886 — 63 двары, 580 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 77 жыхароў, 53 гаспадаркі.
Інфраструктура
Працуе магазін.
Славутасці
Вядомыя асобы
- М. І. Ігнатовіч — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адахаўшчына (Баранавіцкі раён)
- Адахаўшчына (Баранавіцкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)