Адарвірог | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | фолк-метал |
Гады | з 2013 |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Склад | Леанід Аўдзей-Жыгуноў |
vk.com/adarvirogband |
«Адарвірог» — беларускі фолк-метал гурт. Вылучаецца ён разнастайнасцю інструментаў, актыўна выступае на канцэртах і фестывалях («Наш Грунвальд», «Эпоха Рыцарства», «Фарпост», «Folk Summer Fest»; апрача таго, удзельнікі гурту арганізуюць уласны «Люты Фэст»). У 2017 годзе запісаны дэбютны альбом «Край паданняў».
Удзельнікі
- Леанід Аўдзей-Жыгуноў — спевы
Былыя ўдзельнікі
- Кацярына Філіповіч — скрыпка (2013—2014)
- Вячаслаў Варабей — бас (2014—2017)
- Усевалад Гапоненка — гітара, вакал (2013—2018)
- Віктар Лагацкі — дуда, баян, ліра (2014—2018)
- Мікіта Лагавы — бубны (2014—2019)
- Аляксей Быкоўскі — бас, вакал (2017—2021)
- Валера Машэль — мандаліна, бузукі, ліра (2013—2021)
- Караліна Наско — скрыпка (2014—2021)
- Улад Ліпень — гітара (2018—2021)
Творчасць
Альбомы
Край паданняў (2017)
Альбом выдадзены 1 ліпеня. Аўтары натхняліся Уладзімірам Караткевічам. Жанр альбома вызначаецца як меладычны фолк-метал.
Пра Адарвірога
Адарвірог — гэта імя галоўнага лірычнага героя, які бярэ ўдзел амаль у кожным паданні. Але, зразумела, ён існуе не ў нейкі пэўны час, а праносіцца скрозь гісторыю. Ён ведае, што павінен удзельнічаць у бітвах, што выйдзе з іх пераможцам і будзе да апошняга змагацца за тое, што яму дорага. Разам з Тадэвушам Касцюшкам Адарвірог абараняе краіну і памірае пад царскай карцеччу ў імя свайго народа ў 1863 годзе. Ён згарае ад полымя кахання падчас эпідэміі Харэі. Мужны Адарвірог шукае каханую ў падпаленым Іванам Грозным Полацку і заўсёды ідзе насуперак развазе і смерці — ідзе «Скрозь Пекла». Ён заўсёды на крок наперадзе, ён здольны змагацца за тое, за што варта змагацца.
Адарвірог — алегарычны персанаж. Ён з’яўляецца прататыпам беларускага народа: моцнага, стойкага, нязломнага, гераічнага. Народа, які стагоддзе за стагоддзем змагаўся за свае ідэалы, за самавызначэнне, за тое, што мае найвялікшы кошт для кожнага чалавека. Адарвірог — архетып, які ёсць у кожнай гісторыі і бітве. Нарэшце, гэта той чалавек, якім музыкі жадаюць бачыць кожнага беларуса. Смелы ды адважны, але які не забывае і на весялосць ды гулянкі. Бо ідэальных народаў і людзей не існуе.
Удзельнікі запісу альбома
- Nerv-Records (Вітаўт Кашкурэвіч) — запіс.
- Sickbay Sound (Кірыл Бяспалаў) — звядзенне, майстарынг.
- Уладзіслаў Мароз — графічнае аздабленне ды дызайн.
Акрамя сучаснага складу гурта, у запісе прымалі ўдзел:
- Вячаслаў Варабей — бас-гітара (акрамя «Адарвірог»)
- Кацярына Філіповіч — скрыпка («Харэя»)
- Аляксей Рубчэня — сола-гітара («Пан Манэліг»)
- Артур Мацвеенка — вісл («Балада пра Паўстанца Ваўкалаку», «1863», «Зорны Шлях»)
- Мікалай Кісялёў — віяланчэль («Харэя»)
- Аляксей Дораш — віяланчэль («Зорны Шлях»)
- Наталля Рэпіч, Уладзіслаў Гавароўскі, Вера Даражэнкава — бэк-вакал («Забі Выратавальніка»)
Песні альбома
- Вясновая
- Адарвірог
- Пераварацень
- Балада пра паўстанца Ваўкалаку
- Забі Выратавальніка
- Песня беларускіх жаўнераў
- Скрозь пекла
- Лісоўчыкі
- Харэя
- Адарвірог II
- 1863
- Зорны шлях
- Пан Манэліг
Сінглы
- Харэя (2015)
- 1863 (2017)
- Адамарзуля (2020)
- Кароль (2023)
- Юратэ (2023)
- Абадонна (2023)
- Про Тих, Хто Не Повертається (2023)
- Калі Здрадзіў Свет (2023)
Спасылкі
- Афіцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы «У Кантакце»
- Невялічкі артыкул пра гурт Архівавана 29 жніўня 2019.
- Пра ўдзел у Лютым фэсце Архівавана 29 жніўня 2019.
- Фотаздымкі з «Фалькоцікі»
- Пра дэбютны альбом
- Рэцэнзія на альбом «Край паданняў» Архівавана 29 жніўня 2019.