Адам Тамашавіч Скірмунт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Герб «Дуб»[d] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | 9 лістапада 1842[1] | ||||||
Род | Скірмунты | ||||||
Бацька | Тамаш Скірмунт | ||||||
Жонка | Ганна з Ордаў[d] | ||||||
Дзеці | Баляслаў Скірмунт[d] і Генрык Скірмунт | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофіі[d] |
Адам Скірмунт (каля 1790 — 9 лістапада 1842) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Тамаша Скірмунта, харунжага пінскага. У 1793 г. у маёнтку Сяляцічы на Піншчыне быў хрышчаны святаром Фамой Рабановічам ва ўніяцтва. А ў 1799 г. манахам францысканцам Пятром Твароўскім у пінскім касцёле хрышчаны ў каталіцтва[2]. Меў брата Аляксандра, маршалка павятовай шляхты.
![](../I/%D0%92%D1%8F%D0%BB%D1%8F%D1%86%D1%96%D1%87%D1%8B._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B.jpg.webp)
Выпускнік Віленскага ўніверсітэта, «кандыдат філасофіі» (1811). Маршалак шляхты Пінскага павета ў 1814—1817 і 1835—1838 гадах. У 1820 г. з братам Аляксандрам падзяліў бацькаўскі маёнтак у Плотніцы, уладальнік маёнткаў Вяляцічы і інш. Заснавальнік Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў Вяляцічах.
Сям’я
У шлюбе з Ганнай з Ордаў[3] (пам. 12.05.1891[3]) меў дзяцей:
- Баляслаў (10.09.1818 — 27.02.1857)[3], пінскі павятовы маршалак, уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах; ж. — Караліна Аляксандраўна Скірмунт (1824—1916). Пахаваны на старых могілках у Пінску[3].
- Генрых (нар. 1819 — 07.02.1893[3]), уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы і Вяляцічах. У шлюбе з Вандай са Стравінскіх (каля 1830—1904), дачкой Адама Стравінскага, суддзі Слонімскага павета[4].
31 студзеня 1844 года Ганна пабралася другім шлюбам з Юзафам Кужанецкім. Пахаваная на старых могілках у Пінску[3].
Зноскі
- ↑ https://www.sejm-wielki.pl/b/sw.148369
- ↑ Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — С. 50. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.
- 1 2 3 4 5 6 Zabytkowe cmentarze w Pińsku — zdjęcia nagrobków i lista pochowanych
- ↑ O rodzinie Strawińskich, Niewierasów i Gejnów wg Małgorzaty
Літаратура
- Смалянчук, А. Раман Скірмунт (1868–1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю / Смалянчук Аляксандр Фёдаравіч. — Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2018. — 700 с. — ISBN 978-985-23-0016-2.