Адам Тадэвуш Хадкевіч
Adam Tadeusz Chodkiewicz
Герб «Касцеша»
Герб «Касцеша»
Ваявода берасцейскі
1735 3 жніўня 1745
Папярэднік Уладзіслаў Юзафат Сапега
Пераемнік Ян Міхал Салагуб

Нараджэнне 1711[1][2]
Смерць 3 жніўня 1745(1745-08-03)[2]
Род Хадкевічы
Бацька Ян Караль Хадкевіч
Маці Цэцылія Соф’я з Сапегаў[d]
Жонка Разалія Ева з Чапскіх[d][2]
Дзеці Ян Мікалай Хадкевіч
Узнагароды
ордэн Белага арла

Адам Тадэвуш Хадкевіч (1711 — 3 жніўня 1745) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Сын блудзенскага старосты Яна Караля Хадкевіча і Цэцыліі Соф’і з Сапегаў, дачкі троцкага ваяводы Казіміра Уладзіслава Сапегі.

Займаў пасаду берасцейскага ваяводы (з 1735). Таксама быў старостам блудзенскім, вялёнскім і даўгялішскім.

Каля 1738 года ажаніўся з Разаліяй Евай Чапскай (памерла ў 1769), дачкой паморскага ваяводы Пятра Яна Чапскага. Меў сына Яна Мікалая, які стаў жамойцкім старостам.

Зноскі

  1. Adam Chodkiewicz // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 3 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 203. — ISBN 978-83-65880-89-5

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.