Адам Ондра | |
---|---|
чэшск.: Adam Ondra | |
Род дзейнасці | скалалаз, альпініст |
Дата нараджэння | 5 лютага 1993[1] (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Iva Ondra[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Athlete of the year IWGA[d] (2014) Q21685546? (2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015) Wild Country Rock Award[d] (2008, 2010, 2011, 2013, 2018) Jiří Guth-Jarkovský prize[d] (2017) Athlete of the Month IWGA[d] (2014) City of Brno Award[d] (2020) |
Сайт | adamondra.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адам Ондра (чэшск.: Adam Ondra; нар. 5 лютага 1993 г., Брно, Чэхія) — чэшскі скалалаз, лепшы на скалах і ў спаборніцтвах у дысцыплінах «цяжкасць» і «боўлдэрынг». Адзіны ўладальнік тытула Чэмпіёна Свету і Кубка Свету ў абедзвюх дысцыплінах, адкрыў новую катэгорыю складанасці маршрутаў 9c і пралез больш за сто 9а. Удзельнік Алімпійскіх гульняў.
У 2007 і ў 2008 гадах ён выйграў першынство свету IFSC у катэгорыі Youth B. Ва ўзросце 16 гадоў прыняў удзел у Кубку Свету IFSC. У 2009 г.ён выйграў Кубак Свету, абышоўшы іспанца Патчы Усобіяга і японца Сачы Ама.
У 2010 годзе ён таксама выйграў Кубак Свету IFSC у аўстрыйца Кіліяна Фішхубера і японца Цукуру Хоры. Ён першы спартсмен у гісторыі, які стаў уладальнікам Кубка Свету адразу ў дзвюх дысцыплінах: цяжкасці і боўлдэрынгу.
У сакавіку 2011 года ў Іспаніі ён паўтарыў рэкорд Патчы Усобіага і стаў другім чалавекам, пралезшым 8с + ансайт. За некалькі дзён ён залез ён на сайт 5 маршрутаў складанасцю 8с +, два з якіх у адзін дзень.
4 кастрычніка 2012 г. Адам Ондра завяршыў свой праект Change ў пячоры Ханшэлерэн у раёне Флатангер у Нарвегіі. Гэта першае праходжанне маршруту меркаванай складанасцю 9b+.
29 кастрычніка 2012 года ён пралез на флэш адзін з самых цяжкіх маршрутаў у цясніну Чырвонай ракі (Red River Gorge’s), Southern Smoke Direct 9а +, ацаніўшы яго складанасць у 9а. Гэта першы выпадак праходжання 9а на флэш. 1 лістапада ён залез на сайт Pure Imagination і The Golden Ticket, абодва маршруты маюць катэгорыю складанасці 9а. Адам Ондра ацаніў іх як 8с+.
7 лютага 2013 г. Ондра пралез маршрут La Dura Dura у Аліяне (Іспанія). Гэта стала яго другім праходжаннем маршруту з катэгорыяй складанасці 9b+. Гэты маршрут прабіў Крыс Шарма і працаваў над ім некалькі гадоў, пакуль яны не пачалі лазіць на ім разам. Першапраходжанне заняло ў Адама 9 тыдняў.
9 лютага 2013 года, усяго праз два дні пасля пралазы маршруту La Dura Dura, Ондра стаў другім, хто залез 9b Fight or flight. Першым яго пралез Крыс Шарма ў 2011 годзе. 9 ліпеня 2013 года Адам Ондра стаў другім у гісторыі чалавекам пасля Алекса Мегаса, які пралез 9а на сайт — Cabane au Canada ў Швейцарыі. У жніўні 2013 года ён прайшоў яшчэ два свае маршруты-праекты ў Нарвегіі Move 9b/+ і Iron Curtai 9b.
Зноскі
- ↑ Olympedia — 2006. Праверана 2 жніўня 2021.
- ↑ https://www.olympijskytym.cz/athlete/adam-ondra Праверана 2 жніўня 2021.