Адам Лісоўскі

Адукацыя
Дзейнасць духоўнік, вікарый, прэсвітар, перакладчык
Месца працы
Нараджэнне 18 студзеня 1884(1884-01-18)
Смерць 9 кастрычніка 1929(1929-10-09) (45 гадоў)
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Лісоўскі (1882, в. Каранды, Ашмянскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 9 кастрычніка 1929, Варшава, Польшча) — каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху.

Біяграфія

Закончыў Віленскую духоўную семінарыю (1903), пасля вучыўся ў Духоўнай каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу, пасвечаны на ксяндза ў 1907. З 1907 працаваў у Польскім таварыстве «Асвета» ў Мінску — арганізацыі, якая арганізавала нелегальнае польскамоўнае і рэлігійнае (каталіцкае) навучанне[1]. Служыў у розных парафіях на беларускіх землях: у Магілёве, Мінску, Гарадзішчы, Ігумене, Анопалі. У 1911 выконваў абавязкі адміністратара ў касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску. З 1914 быў пробашчам у маёнтку Гарадзішча (Пінскі павет), што належаў сям'і Скірмунтаў[2].

У 1922 узначаліў Мінскі дэканат, 31 мая 1922 арыштаваны савецкімі ўладамі, асуджаны на 5 гадоў турмы. Сядзеў у Мінску, Маскве і ў Яраслаўлі. 28 красавіка 1924 у выніку абмену палітычнымі вязнямі трапіў у Польшчу. Служыў у Гарадзішчы каля Пінска і ў Віннай на Падляшшы.

Выступаў за беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі[3]. Пераклаў на беларускую мову часткі Новага Запавету: Апакаліпсіс, Апостальскія дзеі, лісты Святога Паўла. Пахаваны ў Кляшчэлях на Беласточчыне па сваім жаданні побач са сваім духовым апякуном ксяндзом Адольфам Пласкавіцкім. Адам Лісоўскі адыграў вялікую ролю ў лёсе ксяндза Адама Станкевіча і яго беларускай нацыянальнай свядомасці.

Зноскі

  1. Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю... С. 259—260; Tarasiuk, D. Między nadzieją... С. 33—37.
  2. Szpoper, D. Gente Lithuana… С. 365.
  3. Гарбінскі, Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.

Літаратура

  • Смалянчук, А.Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Szpoper, D. Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934) / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 2009. — 487 s.
  • Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918 / D. Tarasiuk. — Lublin : Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007. — 211 s.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.