Паселішча
Адамстаўн
Adamstown
Краіна
Каардынаты
25°04′ пд. ш. 130°06′ з. д.
Мэр
Майк Варэн
Першая згадка
Плошча
  • 4,6 ± 0,1 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
67 чалавек (2011)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
няма
Афіцыйны сайт
Адамстаўн на карце Астравы Піткэрн
Адамстаўн (Зямля)
Адамстаўн

Адамстаўн (англ.: Adamstown) — адзінае паселішча (settlement) і адміністрацыйны цэнтр Піткэрна. Насельніцтва — 67 чал. (2011 г.).

Гісторыя

На месцы Адамстаўна ў XI—XV стст. існавала палінезійскае паселішча, пазней, аднак, па незразумелых прычынах закінутае заснавальнікамі.

23 студзеня 1790 г. на востраве Піткэрн высадзіліся маракі мяцежнага брытанскага судна «Баўнці». Створанае імі паселішча пазней атрымала назву Адамстаўн у гонар аднаго з мяцежнікаў Джона Адамса, які здолеў захаваць малую піткэрнскую калонію і ў 1825 г. атрымаў амністыю.

У 1831, 18561861 гг. паселішча пакідалася жыхарамі ў сувязі з перасяленнем на Таіці, а затым на Норфалк.

Афіцыйны статус адміністрацыйнага цэнтра Адамстаўн атрымаў ў 1964 г.

Кіраванне

Мясцовыя кіруючыя функцыі знаходзяцца ў мэра Піткэрна, які выбіраецца на трохгадовы тэрмін астравіцянамі і зацвярджаецца губернатарам.

Інфраструктура

Адамстаўн не мае рэгулярнай планіроўкі. Большасць жыхароў жыве ў прыватных катэджах і займаецца рамяством і сельскай гаспадаркай. У паселішчы дзейнічае 1 царква, 1 пачатковая школа, ёсць плошча і адміністрацыйны будынак. Да нашых дзён галоўны сродак камунікацыі — радыё, хаця маецца доступ да спадарожнікавага тэлебачання і інтэрнэту, асобныя сем’і карыстаюцца тэлефонамі.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.