Адамоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Полацкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Адамова
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 114
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Адамо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Адамова.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Замшанскага і Кушлікаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бельскага сельсавета перададзены вёскі Бела-Мацейкава, Мацейкава і Пярхальшчына[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Адамоўскага сельсавета 33 населеныя пункты[3]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Азінскага (11 населеных пунктаў: аграгарадок Мацюшы, вёскі Бела-Мацейкава, Грамошча, Канстанцінава, Качарэжына, Кеўлы, Мацейкава, Новыя Замшаны, Парфенаўцы, Пярхальшчына, Рабінаўка) і Баравухскага (17 населеных пунктаў: аграгарадок Кушлікі, вёскі Адамова, Балдышы, Галякова, Заполле, Крумплева, Кулікова, Мётлы, Мікуліна, Навінне, Падазерцы, Плігаўкі, Райкова, Струбкі, Фёдарава, Церасполле і Якубенкі) сельсаветаў[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1114 чалавек[5], з іх 84,8 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6].

Населеныя пункты

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў:

Крыніцы

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 55. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.