Брацкая магіла
Адаменская горка
55°02′03″ пн. ш. 30°47′43″ у. д.
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Лёзна
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000528
Map

Адаменская горка — вайсковае пахаванне ў гарадскім пасёлку Лёзна (Віцебская вобласць, Беларусь).

Апісанне

З’явілася ў 1943—1944 гадах. Пахавана больш за 800 чырвонаармейцаў, якія загінулі ў час вызвалення Лёзна.

У 1983 годзе на могілках быў пастаўлены помнік, архітэктар А. Сцяблецкі. Архітэктурна-прасторавая кампазіцыя з прамавугольнай стэлай у цэнтры, на фасаднай плоскасці якой барэльефныя выявы ордэна Айчыннай вайны, твараў 4 воінаў і партызан. Абапал стэлы — пліты з імёнамі загінуўшых.

У 2018 годзе комплекс быў урачыста адкрыты пасля маштабнай рэканструкцыі.

Літаратура

  • Вайсковыя могілкі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 288.
  • Голесник, С. В Лиозно открыли мемориал «Адаменская горка». / С. Голесник // Сельская газета. — 2018. — 16 окт. — С. 3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.