Агурок пасяўны

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucumis sativus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22364
NCBI  3659
EOL  584402
IPNI  116525-3
TPL  kew-2747062

Агурок пасяўны[3][4], таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), від роду Агурок (Cucumis).

Назва

Агурок[5], агуркі, гурок[6][7], гуркі[3].

Біялагічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м.

Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае.

Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як гарбузіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур.

Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняй[8].

Злева направа: кветка, завязь, няспелы і паспелы плод

Хімічны склад

У яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію.

Вырошчванне ў культуры

Святло- і вільгацелюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі — 90-105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых гумусам.

Шкоднікі і хваробы

Сярод шкоднікаў парасткавая муха (Delia platura), тля, павуцінны клешчык.

Хварэе на мучністую расу, бактэрыёз, антракноз, аліўкавую плямістасць, белую гніль.

Выкарыстанне

Гісторыя

Агурок з’явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта (Лік. 11:5).

Гэта культура была вядома ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлян, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе.

Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцей і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў.

У мастацтве

  • У горадзе Шклове ў 2007 годзе адкрыты помнік агурку.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. 2 350 экз.
  4. Агурок пасяўны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.90
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Cucumber Genome Published: Guide To Pumpkin, Melon And Plant Vascular System. Артыкул на сайце Sciencedaily.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.