Агуй
маньчж. ᠠᡤᡡᡳ
кіт.: 阿桂
Нараджэнне 7 верасня 1717(1717-09-07)[1]
Смерць 10 кастрычніка 1797(1797-10-10)[1] (80 гадоў)
Бацька Акдунь
Дзейнасць ваенны, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агуй (А-Куэй) (кіт.: 阿桂; 7 верасня 1717 — 10 кастрычніка 1797) — кітайскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч часоў імперыі Цын. Сын дыпламата Акдуня. Родам са шляхетнай маньчжурскай сям’і. Камандаваў войскамі пры падаўленні мецяжоў у заходніх правінцыях Сычуань і Ганьсу. Кіраваў ваеннымі кампаніямі па захопу Ілі і Туркестан (цяпер у складзе Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна), баявымі дзеяннямі ў Бірме і на Тайвань. Служыў ваенным міністрам, быў канцлерам Дзяржаўнага савета. Займаў пасаду Ілійскага генерал-губернатара (1767—1768).

Зноскі

  1. 1 2 Agui // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • «A-kuei». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.