Агрэгат (ад лац.: aggregatus — далучаны) — узбуйнены уніфікаваны (нармалізаваны) элемент (вузел) машыны, які адрозніваецца поўнай узаемазамяняльнасцю і самастойна выконвае пэўныя функцыі (напрыклад, электрарухавік, помпа). Машыннымі агрэгатамі часам называюцца фрэзерныя станкі-аўтаматы, транспарцёры і інш.
Таксама агрэгатам называецца сукупнасць дзвюх і болей машын ці апаратаў, якія працуюць сумесна, у адным комплексе, напрыклад, ворны агрэгат складаецца з трактара, плугоў і барон; дызель-генератар — з дызельнага рухавіка і электрагенератара; турбакампрэсар — з турбіны і кампрэсара.
Літаратура
- Агрэгат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.