Агняцветка грэбнявусая | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Schizotus pectinicornis Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Агняцве́тка грэбнявусая[1] (Schizotus pectinicornis) — від жукоў сямейства агняцветак (краснушак).
Апісанне
Цела даўжынёй 7—9 мм, плоскае. Галава чорная, сцябліністая, каля асновы з глыбокай перацяжкай. Пярэдняспінка круглая, вузейшая за надкрылы, чырвоная. Надкрылы з падоўжнымі рабрынкамі, на канцы расшыраныя, ярка-чырвоныя. Лічынкі рухомыя, з доўгім (да 30 мм) тонкім целам.
Распаўсюджанне
Пашыраны ў Еўропе. Жывуць ў лісцевых лясах, на ствалах дрэў. Драпежнікі, кормяцца насякомымі, якія жывуць пад карой.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
- Агняцветкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 28.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.