Агаці
малаялам അഗത്തി ഐലന്റ്
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча2,7 км²
Насельніцтва5 667 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 098,89 чал./км²
Размяшчэнне
10°51′57″ пн. ш. 72°11′48,60″ у. д.
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Агаці (Індыйскі акіян)
Агаці
Агаці
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агаці (англ. Agatti, малаялам അഗത്തി ഐലന്റ്) — востраў у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 2,7 кв. км. Насельніцтва (2001 г.) — 5667 чал.

Прырода

Востраў нізкі, мае каралавае паходжанне. Уваходзіць у склад аднайменнага атола. Выцягнуты на 6 км. Шырыня не перавышае 900 м. Значная частка Агаці занята авіяпаласой, насаджэннямі какосавай пальмы. 2 буйныя пляжы. На паўднёвай частцы атола размяшчаецца значна меншы па плошчы востраў Калпіці.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература ўлетку вагаецца ад 22 °C да 35 °C, узімку — ад 20 °C да 32 °C. Вільготнасць — 72 %-80 %.

Наземная флора і фаўна бедныя, аднак добра захавалася прыроднае асяроддзе каралавага рыфа.

Турызм

Агаці — галоўны турыстычны цэнтр Лакшадвіп. На ім знаходзіцца адзіны на астравах грамадзянскі аэрапорт. Таксама існуе сталая марская пасажырская сувязь з Качынам і іншымі населенымі астравамі. Для наведвання Лакшадвіп турысты ўсіх нацыянальнасцей (у тым ліку грамадзяне Індыі) павінны загадзя набыць пісьмовы дазвол (выдаецца платна і лічыцца даволі дарагім). На Агаці размешчана 2 гасцініцы, ёсць мясцовая электрастанцыя. Галоўныя забавы для наведвальнікаў — адпачынак на пляжы, ныранне з аквалангам, кароткія вандроўкі на верталёце на іншыя астравы.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.