Агата Кристи | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | альтэрнатыўны рок, готык-рок, псіхадэлічны рок, арт-рок, новая хваля[d], глэм-рок, хард-рок і пост-панк |
Краіны | |
Адкуль | Екацярынбург |
Лэйблы | Sintez Records[d], Extraphone[d] і Soyuz[d] |
Склад | |
agata.ru agata.rip |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Агата Кристи» — расійскі рок-гурт, існаваў у 1988—2010 гадах. Заснаваны Вадзімам Самойлавым, Аляксандрам Казловым і Пятром Маем у 1988 годзе ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Непасрэдным папярэднікам «Агаты Кристи» быў ВІА «УПИ-РТФ». Падчас запісу альбому «Второй фронт» да групы далычыўся Глеб Самойлаў.
На працягу свайго існавання творчасць групы перасякаецца са шматлікімі накірункамі рок-музыкі, аднак з усіх прыкметна пераважае пост-панк. Склад таксама некалькі разоў змяняўся, але творчым касцяком групы ўвесь час заставаліся браты Самойловы. Візітнай карткай групы з’яўляецца нейкая містычнасць, асуджанасць, дэпрэсіўная атмасфера, экспрэсіўная манера выканання і прасякнутыя «магіяй» тэксты песень. Такія кампазіцыі як «Как на войне», «Опиум для никого», «Сказочная тайга» і «Ковёр-вертолёт» сталі прызнанымі хітамі.
Усяго група выпусціла дзесяць студыйных альбомаў, пяць сборникаў, два альбома з рэміксамі, тры макси-сінгла, васямнаццаць відэакліпаў. Альбомы:
- «Второй фронт» (1988)
- «Коварство и любовь» (1989)
- «Декаданс» (1990)
- «Позорная звезда» (1993)
- «Опиум» (1995)
- «Ураган» (1997)
- «Чудеса» (1998)
- «Майн Кайф?» (2000)
- «Триллер. Часть 1» (2004)
- «Эпилог» (2010).
У 2009 годзе было аб’яўлена аб спыненні існаванні гурта пасля выхаду апошняга альбому «Эпилог» і заключнага канцэрнага тура, што і адбылося з 2010 годзе. Сёння Глеб Самойлаў з’яўляецца лідарам гурта «Глеб Самойлоff & The Matrixx». Вадзім займаецца прадзюсарскай дзейнасцю, барацьбой з пірацтвам, а таксама абяцае па хуткім часе стварыць сваю групу.