Авёс | |||||||||||||||||||
Авёс пасяўны (Avena sativa) | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Avena L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
|
Авёс[3] (Avena) — род аднагадовых травяністых раслін сямейства злакаў.
Біялогія
Каля 30 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўночнай Афрыцы, Амерыцы, Аўстраліі. Кармавыя травы, збожжавыя культуры, ёсць пустазельныя віды. У Беларусі культывуецца авёс пасяўны (Avena sativa) яравы і азімы (каштоўная харчовая і кармавая культура; вядомы прынамсі з VII стагоддзя), 2 віды — авёс шчаціністы (Avena strigosa) і аўсюк (Avena fatua) — дзікарослыя (пустазелле ў пасевах яравых культур). Авёс пасяўны — вільгацелюбівая, непатрабавальная да цяпла расліна. Вышыня 70 — 110 см. Лісце лінейнае, кветкі двухполыя, суквецце — мяцёлка, плод — апушаная зярняўка. Вегетацыйны перыяд 85 — 115 сутак. Самаапыляльнік. Асноўная зернефуражная культура. Пажыўнасць 1 кг зерня аўса прынята за кармавую адзінку.
Віды
Ніжэй прыведзены поўны спіс відаў роду Авёс (Avena) па звестках сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN); у ім 31 від, уключаючы два гібрыдныя віды[4]:
- Avena abyssinica Hochst.
- Avena agadiriana B.R.Baum & Fedak
- Avena atlantica B.R.Baum & Fedak
- Avena barbata Pott ex Link
- Avena brevis Roth
- Avena canariensis B.R.Baum et al.
- Avena clauda Durieu
- Avena damascena Rajh. & B.R.Baum
- Avena eriantha Durieu
- Avena fatua L. — Авёс пусты, ці Авёс дзікі, ці Аўсюг, ці Аўсюк
- Avena ×glabrata Hausskn. [= Avena sativa × Avena fatua]
- Avena ×haussknechtii Nevski [= Avena sativa × Avena sterilis]
- Avena hirtula Lag.
- Avena hispanica Ard.
- Avena hybrida Peterm.
- Avena insularis Ladiz.
- Avena longiglumis Durieu
- Avena lusitanica (Tab.Morais) B.R.Baum
- Avena macrostachya Balansa ex Coss. & Durieu
- Avena maroccana Gand.
- Avena matritensis B.R.Baum
- Avena murphyi Ladiz.
- Avena nuda L.
- Avena occidentalis Durieu
- Avena sativa L. — Авёс пасяўны, ці Гавёс, ці Шавіль
- Avena sterilis L.
- Avena strigosa Schreb. — Авёс шчаціністы
- Avena trichophylla K.Koch
- Avena vaviloviana (Malzev) Mordv.
- Avena ventricosa Balansa ex Coss.
- Avena wiestii Steud.
Гісторыя культуры
Авёс — адна з галоўных культур у старажытных славян, якая адыгрывала найважнейшую ролю ў харчаванні. Акультураны пазней за іншыя злакі (каля 1000 года да н.э.), авёс меў невысокую рэпутацыю ў народаў Міжземнамор’я, егіпцян, грэкаў, рымлян, які лічылі яго непрыдатным для спажывання чалавекам і выкарыстоўвалі амаль выключна як фураж. У цэлым такое стаўленне да аўса захавалася да нашых дзён: толькі каля 5 % сусветнага ўраджаю аўса спажываецца ў ежу людзьмі. У апошнія гады авёс усё часцей выкарыстоўваецца як паліва для ацяплення індывідуальных дамоў. Аднак у народаў поўначы Еўропы (кельтаў, германцаў, балтаў і славян) авёс заўжды шанаваўся значна вышэй. Талакно (або мілта), аўсяны кісель (важная рытуальная страва), жур, цэжа і аўсяныя бліны-цадавікі з глыбокай старажытнасці да пачатку XX стагоддзя складалі істотную частку рацыёну.
Авёс таксама выкарыстоўваўся ў піваварстве: дадатак аўсянай мукі надае піву саладкавы смак і крыху «масляністы» характар. Да XIII стагоддзя піва з аўса было самым распаўсюджаным у Еўропе, асабліва ў бедных пластоў насельніцтва. У інвентары маёнтка Смаргонь 1621 года пераважаюць менавіта аўсяныя солады; у броварах Гомельскага павета ў 1856 годзе авёс быў другім пасля ячменю піваварным збожжам.
Уласцівасці
Збожжа аўса ўтрымлівае 9—19,5 % бялку, 21—55 % крухмалу, 7—24 % клятчаткі, 2—11 % тлушчу, вітаміны, мінеральныя солі. Яго перапрацоўваюць на крупы, муку, талакно.
Выкарыстанне
Аўсяныя крупы выпрацоўваюцца з аўса ў выглядзе ўласна аўсянай крупы (нядробненай і расплюшчанай), крупаў-камячкоў «Геркулес» і высокапажыўнай мукі-талакна, выкарыстоўваюцца для прыгатавання супоў, супоў-пюрэ, слізістых супоў, каш, біточкаў, кісялёў. Таксама з’яўляюцца асноўным кампанентам большасці зерневых сумесяў «Мюслі». Аўсяныя крупы багатая бялком (11,9 %), а па ўтрыманні тлушчу пераўзыходзяць усе іншыя віды крупаў (5,8 %). Тлушч у іх не прагаркае дзякуючы наяўнасці ў аўсе антыакісляльных рэчываў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 22. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Гл. раздзел «Спасылкі».
Літаратура
- Белы А. Авёс // Праект «Наша ежа»
Спасылкі
- Авёс: інфармацыя на сайце GRIN