Аванес Шыраз | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
арм.: Հովհաննես Շիրազ | ||||||
Асабістыя звесткі | ||||||
Імя пры нараджэнні | Анік Карапецян | |||||
Дата нараджэння | 27 красавіка 1914 | |||||
Месца нараджэння | Александропаль, Эрыванская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гюмры, Арменія | |||||
Дата смерці | 14 сакавіка 1984 (69 гадоў) | |||||
Месца смерці | Ерэван, Армянская ССР, цяпер Арменія | |||||
Пахаванне | ||||||
Грамадзянства | Расійская імперыя → Арменія→ СССР | |||||
Жонка | Сільва Капуцікян | |||||
Дзеці | Sipan Shiraz[d], Ара Шыраз, Masis Shiraz[d] і Vanand Shiraz[d] | |||||
Альма-матар | ||||||
Прафесійная дзейнасць | ||||||
Род дзейнасці | ||||||
Мова твораў | армянская мова | |||||
Грамадская дзейнасць | ||||||
Член у | ||||||
Узнагароды |
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аване́с Шыра́з (сапр. — Анік Карапецян; арм.: Հովհաննես Շիրազ; 27 красавіка 1914 — 14 сакавіка 1984) — армянскі паэт, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Александропаль (цяпер Гюмры), падчас генацыду армян. Бацька быў забіты салдатамі ў полі падчас працы. Аванес рос у прытулку для сірот, пакуль аднойчы на рынку выпадкова не знайшоў сваю маці. Быў памочнікам шаўца, працаваў у Тэкстыльным камбінаце Ленінакана[1].
Яго першы твор «Прыход вясны» быў апублікаваны ў 1935 годзе, пасля чаго навеліст Атрпет даў маладому Аванесу псеўданім «Шыраз», параўнаўшы яго паэзію з ружамі персідскага горада Шыраза.
У 1937—1941 гадах вучыўся на філалагічным факультэце Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1956 годзе — у Маскоўскім літаратурным інстытуце імя Горкага.
Апублікаваў зборнікі «Пачатак вясны», «Голас паэта», «Ліра Арменіі»[2], «Сіяманта і Хджэзарэ», «Помнік маці», «Армянская дантыйская» і інш. За зборнік «Усечалавецкае» ў 1975 г. быў ганараваны Дзяржаўнай прэміяй Армянскае ССР.
У 1960 і 1969 гадах фірма «Мелодия» на вініле выпусціла вакальна-сімфанічны цыкл Авета Тэртэрана «Радзіма» на словы Аванеса Шыраза.
Памёр у сакавіку 1984 года ў Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парку імя Камітаса.
Творчасць
Аванес Шыраз — класік армянскае літаратуры. Гэта паэт рамантычнага стылю і светаўспрымання. Зборнікі вершаў «Песня Арменіі» (1940), «Голас паэта», «Кніга песень» (абодва 1942), «Лірыка» (1946), «Кніга міру і кахання» (1949), «Ліра Арменіі» (кн. 1—3, 1958—1964), «Помнік маці» (1968) і іншыя прысвечаны радзіме, каханню, маці і прыродзе. У паэмах «Сіяманта і Хаджэзарэ» (1935), «Біблейскае» (1944) гармонія чалавека з прыродай[3].
На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Сцяпан Гаўрусёў, Анатоль Грачанікаў, Юрась Свірка[3].
Памяць
Ягоным імем названыя вуліцы ў Арменіі і Іране, у Гюмры ёсць музей паэта.
Зноскі
- ↑ Біяграфія, Армянская энцыклапедыя(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2015.
- ↑ «Мая біяграфія — гэта мае вершы», Голас Арменіі Архівавана 25 красавіка 2012.
- 1 2 Шыраз Аванес // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 18. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аванес Шыраз
- Афіцыйны сайт музея Аванеса Шыраза Архівавана 19 красавіка 2015. (арм.)