Авал (фр.: ovale, ад лац.: ovum — яйка) — плоская замкнутая выпуклая C²-гладкая крывая (пры гэтым пад выпукласцю разумеюць уласцівасць крывой мець з любой прамой не больш за два (рэчаісных) агульных пункта).
Найпрасцейшым прыкладам авала з’яўляецца эліпс (у прыватнасці, акружнасць).
Уласцівасці
- Пункты авала, у якіх крывізна дасягае экстрэмума, завуцца вяршынямі авала. Колькасць вяршыняў любога авала не меней чатырох.
- Калі авал мае ў кожным сваім пункце вызначаную датычную, то любому кірунку на плоскасці адпавядаюць дзве і толькі дзве датычныя, паралельныя гэтаму кірунку.
Варыяцыі і абагульненні
- У алгебраічнай геаметрыі аваламі завуць таксама проста замкнутыя (не абавязкова выпуклыя) складныя кампаненты плоскіх алгебраічных крывых.
Гл. таксама
Спасылкі
- Авалы Архівавана 9 мая 2010. (ВСЭ)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.