Авакум | |
---|---|
![]() | |
Пол | мужчынскі пол |
![]() |
Авакум (іўр.: חֲבַקּוּק, [ḥabaqūq]) — адзін з біблейскіх 12 меншых прарокаў, які, паводле падання, паходзіў з Сімяонава пакалення і жыў у часы вавілонскага палону.
Перад нашэсцем Навухаданосара, ведаючы, што горад не зможа супраціўляцца такому моцнаму заваёўніку, ён пакінуў Іерусалім і пасяліўся ў адным аравійскім горадзе. Калі ж халдзеі пакінулі Іўдзею, ён вярнуўся на радзіму, займаўся хлебаробствам і за два гады перад вяртаннем іўдзеяў з вавілонскага палону памёр. Стыль Авакума вылучаецца велічнасцю, прастатой, яснасцю, сцісласцю і выразнасцю думкі[1].
Гл. таксама
- Кніга прарока Авакума
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 171. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 171. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.