«Авадзень» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | Антон Васілеўскі |
Рэдактар | Антон Васілеўскі |
Заснавана | 1924 |
Спыненне публікацый | люты 1933 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Авадзень» — двухтыднёвы часопіс гумару і сатыры. Выдаваўся ў Вільні ў 1924—1925 гг. на беларускай мове. У 1929 г. зроблена спроба ўзнавіць выданне (выйшлі 2 нумары: апошні, 13, у лютым 1933 г.). Рэдактар-выдавец А. Васілеўскі.
Пераважаў бытавы гумар. З ростам нацыянальна-вызваленчага руху і прыходам у рэдакцыю новых творчых сіл пачаў закранаць надзённыя пытанні грамадскага жыцця Заходняй Беларусі, адлюстроўваў барацьбу працоўных супраць розных праяў сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту: падатковай палітыкі польскіх буржуазных улад, праследавання беларускай інтэлігенцыі, друку, школы. Друкаваў гуамрэскі, фельетоны, гумарыстычныя і сатырычныя замалёўкі, аднаактовыя п’есы, з якімі выступалі А. Васілеўскі (псеўд. Антось з Лепля), Г. Леўчык, У. Паўлюкоўскі (Улад-Ініцкі), І. Маразовіч (Я. Маланка), В. Гаротны і інш. З часопісу выйшлі заснавальнікі сатырыстычнага часопіса «Маланка».
Літаратура
- Ліс, А. С. Гэй, смалі, страляй, маланка. — Мн., 1989.
- Ліс, А. С. Пякучай маланкі след: Эцюд да партрэта мастака Горыда. — Мн., 1981.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Авадзень (часопіс)